Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
хаўру́с, -у, м. (разм.).
1. Група людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі.
2. Саюз, садружнасць.
Маці была ў хаўрусе з суседкай.
|| прым.хаўру́сны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хаўру́с, -су м., разг.
1. това́рищество ср.; компа́ния ж.; арте́ль ж.;
2. содру́жество ср.; сою́з;
працава́ць у ~се — рабо́тать в сою́зе
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«Хаўрус» (нацыяналіст. арг-цыя) 11/36
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
хаўру́с, ‑у, м.
Разм.
1. Група людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі. У Малінаўцы лён церлі талакой. З даўніх часоў у засценку склалася некалькі хаўрусаў са сваякоў і суседзяў.Чарнышэвіч.Стаў Антось даваць машыну другім гэтакім малазямельным і платы за гэта не браў. Так паступова пачаў складвацца нейкі бядняцкі хаўрус па малацьбе.Кулакоўскі.
2. Саюз, садружнасць. Жыла.. [маці] цяпер з таго, што ўвайшла ў хаўрус з дворнічыхай.Гарэцкі.[Леапольд] прадае ўвесь свой набытак, уступае ў кабальны хаўрус з кулаком.Барсток./уперан.ужыв.Гракі ў хаўрусе са шпакамі Вандруюць вывадкам усім.Калачынскі.
3.узнач.прысл.хаўру́сам. Сумесна, гуртам, усе разам. Людзі ўсе хаўрусам, талакой змуравалі мост па-над ракой.Дубоўка.
•••
У хаўрусе — сумесна, разам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаўру́см.разм. Geséllschaft f -, Geméinschaft f -; Bündnis n -ses, -se
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКІ ХАЎРУ́С у Францыі, культурна-асветная арг-цыябел. эміграцыі. Засн. ў 1930 у Парыжы. Арганізоўваў лекцыі па эканоміцы, земляробстве, гісторыі Беларусі, знаёміў з бел. культурай і мастацтвам. Пры парыжскім аддзяленні дзейнічалі курсы па падрыхтоўцы спецыялістаў у розных галінах эканомікі, вывучэнні франц. мовы, працавала бібліятэка-чытальня. У 1937 засн. 3 філіі (Біянкур, Па-дэ-Кале, Каньяк). Выдаваў «Бюлетэнь...» (з 1937) і газ. «Рэха» (з 1938). У час 2-й сусв. вайны спыніў дзейнасць, аднавіў у 1947. Падтрымлівае сувязі з інш.бел. суполкамі ў эміграцыі, садзейнічае пашырэнню інфармацыі пра Беларусь у свеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ ХАЎРУ́С,
прафесіянальна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1917—20. Створаны ў Мінску па ініцыятыве настаўнікаў — дэлегатаў з’езда бел. арг-цый і партый. Меў аддзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Меў на мэце згуртоўваць настаўнікаў і дзеячаў нар. адукацыі, якія лічылі неабходным весці навучанне на бел. мове не толькі ў школе, але і ў ВНУ. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі бел. школы. У 1918 прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады БНР. У перыяд польскай акупацыі (1919—20) хаўрус процідзейнічаў спробам улад абмежаваць нац. правы беларусаў у галіне асветы.