хапатлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хапатлі́вы хапатлі́вая хапатлі́вае хапатлі́выя
Р. хапатлі́вага хапатлі́вай
хапатлі́вае
хапатлі́вага хапатлі́вых
Д. хапатлі́ваму хапатлі́вай хапатлі́ваму хапатлі́вым
В. хапатлі́вы (неадуш.)
хапатлі́вага (адуш.)
хапатлі́вую хапатлі́вае хапатлі́выя (неадуш.)
хапатлі́вых (адуш.)
Т. хапатлі́вым хапатлі́вай
хапатлі́ваю
хапатлі́вым хапатлі́вымі
М. хапатлі́вым хапатлі́вай хапатлі́вым хапатлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хапатлі́вы обл. торопли́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Паспешлівы, таропкі. Потым пачуліся хапатлівыя рухі, успыхнула запалка, і Васіль адхіснуўся. Шашкоў. Васіль хутчэй угадаў, чым разгледзеў Праксэдзіну хапатлівую хаду. Шарахоўскі. // Які спяшаецца што‑н. рабіць. [Жанчына] хапатлівымі пальцамі развязала вузлікі, з размаху разгарнула хустачку па ўсёй далоні. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hurried

[ˈhɜ:rɪd]

adj.

1) пасьпе́шлівы, пасьпе́шны; хапатлі́вы, шпа́ркі

2) падганя́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

торопли́вый

1. (склонный, привыкший торопиться) паспе́шлівы, обл. хапатлі́вы;

торопли́вый челове́к паспе́шлівы чалаве́к;

2. (быстрый, поспешный) паспе́шны, паспе́шлівы; шпа́ркі;

торопли́вые движе́ния паспе́шныя (паспе́шлівыя, шпа́ркія) ру́хі;

торопли́вые шаги́ паспе́шныя (паспе́шлівыя, шпа́ркія) кро́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарапі́цца1 ’спяшацца’ (Бяльк.; паст., навагр., Сл. ПЗБ), сюды ж таро́пкі ’які спяшаецца’ (ТСБМ), тарапкі́ ’паспешлівы, жвавы’ (Ян.), тарапо́к, тарапу́н ’хто заўсёды спяшаецца’ (Барад.), торопʼя́к ’паспешлівы, хапатлівы чалавек’ (Клім.), тараплі́вы ’хуткі ў рабоце’ (дзятл., ЛА, 3), ’паспешлівы, хапатлівы’ (паст., Сл. ПЗБ), торопли́вый ’тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Укр. дыял. торо́пи́ти ’прыспешваць’, рус. торопи́тъ ’тс’, торопи́ться ’спяшацца’, чэш. дыял. trap ’спех’, серб.-харв. тра̀пати ’хутка ісці, спяшацца’. З прасл. *torpiti, якое не мае агульнапрынятай этымалогіі. Звязваюць з *torpěti ’бянтэжыцца, ніякавець, адчуваць нязручнасць’ (Чарных, 2, 252; Анікін, ОЛА, Исследов., 1984, 287 і наст.); супастаўляюць з грэч. τρέπω ’паварочваю’, лац. trepit ’паварочвае’, ст.-інд. trápatē ’бянтэжыцца’ (першапачаткова ’адварочвацца’), tṛpráḥ ’неспакойны’ (Вальдэ-Гофман, 2, 702; Персан, Beitr., 954), адкуль першаснае значэнне ’вёрткі’; мяркуюць, што можа быць роднасным да літ. tarpà ’працвітанне, зрастанне’, tar̃pti ’працвітаць’, лат. tãrpa ’сіла, здатнасць’, tãrps ’дужы’, ст.-інд. tṛ́pyati (tṛpṇṓti, tárpati) ’насычаецца, атрымлівае задавальненне’, грэч. τέρπω ’насычаю, радую’ (Фасмер, 4, 85 і інш.). Звязваюць з літ. stropė́i ’быць старанным’, stropiti ’зрабіцца старанным’ (Махэк₂, 649). Пра магчымую сувязь з гукапераймальнымі словамі гл. Копечны, Зб. Младэнаву, 378. Гл. тарапат.

Тарапі́цца2 ’ўглядацца, пужліва насцярожвацца (пра каня)’ (Мал.), сюды ж торопі͡еті ’здрыгануцца, скалануцца’, торо́пко ’са страхам’ (Вруб.), таро́пно ’страшна’ (Скарбы). Укр. торопи́тися ’баяцца’, рус. торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца, палохацца’, польск. tropić się ’бянтэжыцца, ніякавець’, в.-луж. trapić so ’быць прыгнечаным; палохаць’, славен. trapiti ’мучыць; дакучаць’, балг. тра́пен ’збіты з панталыку, азадачаны’. З прасл. *torpěti ’палохацца’, якое звязана з *torpiti ’прыспешваць’, *t​ьr̥pěti ’цярпець’. Роднаснае да лац. torpeo ’знаходжуся ў здранцвенні, аслупяненні’, літ. strópti ’рабіцца сухім, цвёрдым (пра печыва)’ з развіццём семантыкі ’цвёрды’ — ’здранцвелы’ — ’спалоханы’ (Фасмер, 4, 85–86; Брукнер, 575; Чарных, 2, 252; ЕСУМ, 5, 607; Голуб-Ліер, 487, 491; Шустар-Шэўц, 1525). Гл. торап.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)