фігурныя вершы

т. 16, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фігу́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фігу́рны фігу́рная фігу́рнае фігу́рныя
Р. фігу́рнага фігу́рнай
фігу́рнае
фігу́рнага фігу́рных
Д. фігу́рнаму фігу́рнай фігу́рнаму фігу́рным
В. фігу́рны (неадуш.)
фігу́рнага (адуш.)
фігу́рную фігу́рнае фігу́рныя (неадуш.)
фігу́рных (адуш.)
Т. фігу́рным фігу́рнай
фігу́рнаю
фігу́рным фігу́рнымі
М. фігу́рным фігу́рнай фігу́рным фігу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фігу́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фігу́рны фігу́рная фігу́рнае фігу́рныя
Р. фігу́рнага фігу́рнай
фігу́рнае
фігу́рнага фігу́рных
Д. фігу́рнаму фігу́рнай фігу́рнаму фігу́рным
В. фігу́рны (неадуш.)
фігу́рнага (адуш.)
фігу́рную фігу́рнае фігу́рныя (неадуш.)
фігу́рных (адуш.)
Т. фігу́рным фігу́рнай
фігу́рнаю
фігу́рным фігу́рнымі
М. фігу́рным фігу́рнай фігу́рным фігу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

aerobatics

[,erəˈbætɪks]

n.

вышэ́йшы пілята́ж, фігу́рныя палёты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

канькі́, -о́ў, адз. канёк, -нька́, м.

1. Спартыўны інвентар, які складаецца са спецыялізаванага абутку і прымацаваных да яго рухомых ці нерухомых вузкіх сталёвых палазкоў; прызначаны для катання на лёдзе.

Фігурныя к.

2. Канькабежны спорт (разм.).

Мой любімы спорт — к.

|| прым. канько́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фігу́рны, -ая, -ае.

1. гл. фігура.

2. Які мае складаную форму, мае ўзор.

Фігурная рамка.

3. Які выконваецца з фігурамі (у 2 знач.) або прызначаны для такога выканання.

Фігурнае плаванне.

Фігурнае катанне на каньках.

Фігурныя канькі.

4. Які мае прыгожую фігуру (разм.).

Фігурная дзяўчына.

|| наз. фігу́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

geschwift a вы́гнуты, сагну́ты;

~e Klmmern фігу́рныя ду́жкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фігу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае непрамалінейныя абрысы, контуры; які мае складаную форму. Фігурны шакалад. □ [Галя] была ў чорнай шарсцяной сукенцы з фігурным выразам наперадзе, у сваіх чорных лакіраваных басаножках, з сумачкаю ў руках. Ваданосаў. // Які надае такую форму прадмету. Фігурны разец. // Які мае на паверхні ўзор, цісненне. Фігурныя пераплёты старых кніг.

2. Які выконваецца з фігурамі, апісвае пры сваім руху фігуру. [Славік:] — Пройдзем удваіх, і я пакажу табе вышэйшы клас фігурнага катання. Не бойся, я буду цябе трымаць вось так. Шамякін. // Прызначаны для такога выканання. Фігурныя канькі.

3. Разм. Які мае прыгожую фігуру. Захар Лемеш — фігурны чалавек. Колас.

4. Які аднаўляе фігуры (у 4 знач.). Фігурны жывапіс. Фігурны клас.

5. У шахматах — які адбываецца з удзелам фігур. Фігурная атака на каралеўскім флангу.

•••

Фігурнае катанне — выкананне на каньках пэўнага комплексу элементаў, а таксама танцаў на лёдзе.

Фігурныя дужкі гл. дужка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАЛЯ́СЫ, балясіны,

невысокія фігурныя слупкі, якія падтрымліваюць поручні агароджы балкона, усходаў, парапета і інш., элемент балюстрады. Вырабляюць з дрэва, бетону, металу. Бываюць плоскія, круглыя ці гранёныя ў сячэнні. Складаюцца з базы, ствала грушападобнай, прызматычнай, вазона- або келіхападобнай формы, нярэдка завяршаюцца плінтам.

Баляса.

т. 2, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ду́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. дуга.

2. Ручка або якая-н. іншая частка прадмета ў форме невялікай дугі.

Д. замка.

3. Па́рны знак прыпынку або матэматычны знак у выглядзе вертыкальнай рысы (прамой, закругленай, фігурнай).

Круглыя дужкі.

Квадратныя дужкі.

Фігурныя дужкі.

Узяць у дужкі.

Вынесці за дужкі.

Раскрыць дужкі.

|| прым. ду́жачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)