Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЕВА (Бернара Рахімаўна) (н. 28.1.1936),
узбекская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1973). Скончыла Ташкенцкае (1951) і Маскоўскае (1955) харэаграфічныя вучылішчы. З 1955 салістка Узб.т-ра оперы і балета імя А.Наваі (Ташкент). Сярод партый: Адэта—Адылія, Франчэска («Лебядзінае возера», «Франчэска да Рыміні» на муз. П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Паненка («Паненка і хуліган» на муз. Дз.Шастаковіча), Ганна («Ганна Карэніна» Р.Шчадрына), Сахані, Зарына («Амулет кахання», «Каханне і меч» М.Ашрафі), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Параша («Медны коннік» Р.Гліэра). Дзярж. прэмія Узбекістана 1970. Дзярж. прэмія СССР 1982.
руская артыстка балета, педагог. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1952). У 1952—80 салістка, з 1980 педагог-рэпетытар Вял.т-ра. З 1980 адначасова выкладала ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва, з 1987 педагог Маскоўскай дзярж. акадэміі харэаграфіі. Яе танец вылучаўся лёгкасцю і паэтычнасцю. Сярод партый: Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Сільфіда («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Адэта—Адылія, Маша («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Шырын («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Ганна («Ганна Карэніна» Р.Шчадрына), Дзяўчына-птушка («Шурале» Ф.Яруліна), Муза («Паганіні» на муз. С.Рахманінава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІБЕ́ЛА, Ківева, Дындымена, Ідзейская маці,
Вялікая маці багоў, фрыгійская багіня, увасабленне прадукц. сіл прыроды, чый культ у старажытнасці быў пашыраны ў М. Азіі (тут знаходзілася вобласць Фрыгія, дзе ён нарадзіўся), Грэцыі, з 204 да н.э. ў Рыме. Першапачаткова лічылася суровай уладаркай гор, лясоў і звяроў, рэгулявала іх урадлівасць. У яе гонар жрацы наладжвалі містэрыі з абрадамі, у якіх важную ролю адыгрывалі самакатаванні, абмыванне ў крыві ахвяр і самалягчанне. У Рыме яе культ зліўся з мясц. культам багіні пасеваў і жніва Опс. К. шанавалі як апякунку дабрабыту дзяржавы, якая дорыць людзям усе плады зямлі. Яе ўяўлялі ў выглядзе жанчыны з зубчастай вежападобнай каронай на галаве. Вобраз К. адлюстраваны і развіты ў творах Авідзія і Лукрэцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЫШКІЛІЯ́НІ (Натэла Атараўна) (н. 2.12.1960, г. Чэлябінск, Расія),
артыстка бел. балета. Засл. арт. Беларусі (1990). Дачка А.Дадышкіліяні. Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1979). З 1979 салістка Нац.акад.т-ра балета Беларусі. Танцоўшчыца класічнага плана. Найб. блізкія ёй партыі ў пастаноўках В.Елізар’ева: Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Каханая («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага). Сярод інш. партый: Маша, Адэта—Адылія, фея Бэзу і Блакітная птушка («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Сільфіда («Сільфіда» Х.Левенскольда), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Уладарка дрыяд («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Дзяўчына («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Магнолія («Чыпаліна» К.Хачатурана).
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 151—156.
бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт. Таджыкістана (1957). Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1951). З 1951 працавала ў Туркменскім, Чэлябінскім, Куйбышаўскім т-рах оперы і балета. У 1959—72 адна з вядучых танцоўшчыц Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1962 (з перапынкамі) педагог Бел. харэагр. вучылішча (у 1971—77 маст. кіраўнік). Яе мастацтва вызначалі светлы, аптымістычны настрой, сталая тэхніка, артыстызм. Сярод партый: Марыя («Мара» Я.Глебава), Анежка («Святло і цені» Г.Вагнера), Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Царэўна («Казка пра мёртвую царэўну» У.Дзешавова на тэмы А Лядава), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана). Сярод вучаніц Л.Бржазоўская, Н.Паўлава.