ферга́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ферга́нскі |
ферга́нская |
ферга́нскае |
ферга́нскія |
| Р. |
ферга́нскага |
ферга́нскай ферга́нскае |
ферга́нскага |
ферга́нскіх |
| Д. |
ферга́нскаму |
ферга́нскай |
ферга́нскаму |
ферга́нскім |
| В. |
ферга́нскі (неадуш.) ферга́нскага (адуш.) |
ферга́нскую |
ферга́нскае |
ферга́нскія (неадуш.) ферга́нскіх (адуш.) |
| Т. |
ферга́нскім |
ферга́нскай ферга́нскаю |
ферга́нскім |
ферга́нскімі |
| М. |
ферга́нскім |
ферга́нскай |
ферга́нскім |
ферга́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ВЯЛІ́КІ ФЕРГА́НСКІ КАНА́Л,
арашальны канал на тэр. Узбекістана (283 км) і Таджыкістана (62 км). Пабудаваны ў 1939—40. Злучае р. Нарын з Сырдар’ёй. Больш за 1000 гідратэхн. збудаванняў, з іх 50 буйных.
т. 4, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГУ́СЕВА Іна Сяргееўна
(н. 12.2.1930, г. Фергана, Узбекістан),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі і генетыкі. Д-р біял. н. (1982), праф. (1983). Скончыла Ферганскі настаўніцкі ін-т (1951), Сярэднеазіяцкі ун-т (1959, Ташкент). У 1973—87 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па дэрматагліфіцы, эвалюцыі аддзела твару чэрапа чалавека ў антрапа- і расагенезе, эвалюцыйным і канстытуцыянальным аспектах адаптыўнай нормы папуляцыі.
Тв.:
Морфогенез и генетика гребешковой кожи человека. Мн., 1986;
Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з А.І.Мікулічам);
Ён і яна: Эцюды па генетыцы і эвалюцыі полу. Мн., 1995 (з ім жа).
т. 5, с. 542
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)