УТРЫМА́НЦЫ,

асобы, якія знаходзяцца на поўным утрыманні ў інш. асобы або атрымліваюць ад яе дапамогу, якая з’яўляецца пастаяннай і асн. крыніцай сродкаў для існавання. Юрыд. значэнне гэты факт набывае пры пенсіённым забеспячэнні, кампенсацыі шкоды, нанесенай смерцю карміцеля, наданню пераваг пры пакіданні на рабоце пры скарачэнні штатаў, пры падаткаабкладанні і ў інш. выпадках. Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні» пры назначэнні пенсіі з выпадку страты карміцеля члены сям’і памерлага лічацца яго У. пры наяўнасці вышэйназваных умоў. Непаўналетнія дзеці памерлых бацькоў, як правіла, лічацца У., і гэты факт не патрабуе якіх-н. доказаў.

Ю.​Я.​Савельеў.

т. 16, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

утрыма́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. утрыма́нка утрыма́нкі
Р. утрыма́нкі утрыма́нак
Д. утрыма́нцы утрыма́нкам
В. утрыма́нку утрыма́нак
Т. утрыма́нкай
утрыма́нкаю
утрыма́нкамі
М. утрыма́нцы утрыма́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

утрыма́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. утрыма́нец утрыма́нцы
Р. утрыма́нца утрыма́нцаў
Д. утрыма́нцу утрыма́нцам
В. утрыма́нца утрыма́нцаў
Т. утрыма́нцам утрыма́нцамі
М. утрыма́нцу утрыма́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)