усёе́дны, -ая, -ае.

Які можа есці ўсякую ежу.

Усёедная жывёліна.

|| наз. усёе́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усёе́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. усёе́дны усёе́дная усёе́днае усёе́дныя
Р. усёе́днага усёе́днай
усёе́днае
усёе́днага усёе́дных
Д. усёе́днаму усёе́днай усёе́днаму усёе́дным
В. усёе́дны (неадуш.)
усёе́днага (адуш.)
усёе́дную усёе́днае усёе́дныя (неадуш.)
усёе́дных (адуш.)
Т. усёе́дным усёе́днай
усёе́днаю
усёе́дным усёе́днымі
М. усёе́дным усёе́днай усёе́дным усёе́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

усёе́дны всея́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усёе́дны, ‑ая, ‑ае.

Які ўжывае самую разнастайную ежу. Усёедная жывёліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

всея́дный усёе́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРУМКА́Ч, груган (Corvus corax),

птушка сям. крумкачовых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. і Цэнтр. Амерыцы, Паўн. Афрыцы. Жыве ў лясах, гарах, пустынях. На Беларусі трапляецца ўсюды: на палях, каля населеных месцаў, трымаецца невял. (да 10 асобін) чародамі, у час гнездавання — у хваёвых лясах парамі. Нар. назвы воран, крук.

Самая буйная птушка ў атр. вераб’інападобных: даўж. да 70 см, маса да 1,6 кг. Апярэнне чорнае, з сінім, зеленаватым ці фіялетавым метал. адлівам. Пёры валля падоўжаныя, ланцэтападобныя. Дзюба моцная, чорная. Усёедны, пераважае жывёльны корм. Гняздуецца на дрэвах, скалах. Нясе 4—6 яец.

Крумкач.

т. 8, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wszystkożerny

wszystkożern|y

усёедны;

zwierzęta ~e — усёедныя звяры

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

omnivorous [ɒmˈnɪvərəs] adj. fml

1. усёе́дны, усёпажыра́льны;

an omnivorous animal усёе́дная жывёліна

2. які́ прагна ўбіра́е/паглына́е;

an omnivorous reader заўзя́ты кнігалю́б

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СО́БАЛЬ (Martes zibellina),

млекакормячае роду куніц сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі. Утварае некалькі геагр. форм (далёкаўсходні, забайкальскі, камчацкі і інш.). Жыве ў тайзе. На Беларусі трапляўся да 16 ст.; вынішчаны.

Даўж. цела да 58 см, хваста да 19 см, маса да 1,9 кг. Самцы буйнейшыя за самак. Лапы кароткія, шырокія, падэшвы ўкрыты поўсцю. Футра густое, пушыстае, шаўкавістае. Афарбоўка ад жоўта-бурай да чорна-бурай. На горле і грудзях жоўтая пляма. Усёедны. Нараджае да 7 дзіцянят. Пры скрыжаванні з куніцай утварае гібрыды — кідасы (кідусы). Аб’ект промыслу і зверагадоўлі.

Э.​Р.​Самусенка.

Собаль.

т. 15, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАМАДРЫ́Л (Papio hamadryas),

малпа роду павіянаў сям. мартышкавых атр. прыматаў. Пашыраны ў Афрыцы (Эфіопія, Паўн.-Усх. Судан, Паўн. Самалі) і Азіі (Паўд.-Зах. Аравія). Жыве ў адкрытай мясцовасці, у стэпах і саваннах статкамі да 100 і больш асобін.

Даўж. цела 75—80 см, хваста 53—60 см, маса 20—30 кг; самкі амаль удвая меншыя. Самцы светла-шэрыя, з доўгімі (да 25 см) валасамі на плячах і верхняй ч. тулава, якія ўтвараюць серабрыста-шэрую мантыю, на мордзе — вял. «бакенбарды», на хвасце — кутасік. Самкі цемнавата-карычневыя з аліўкавым адценнем. Сядалішчныя мазалі чырвоныя, добра развітыя. Усёедны. Дзіцяняты чорнага колеру, нараджаюцца 2 разы за год. Сродкі зносін (міміка, жэсты, позы, гукі) вельмі складаныя і выразныя.

Гамадрыл.

т. 5, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)