усхлі́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Сутаргава ўдыхаць паветра пры плачы.

|| аднакр. усхлі́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. усхлі́пванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усхлі́пваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. усхлі́пваю усхлі́пваем
2-я ас. усхлі́пваеш усхлі́пваеце
3-я ас. усхлі́пвае усхлі́пваюць
Прошлы час
м. усхлі́пваў усхлі́пвалі
ж. усхлі́пвала
н. усхлі́пвала
Загадны лад
2-я ас. усхлі́пвай усхлі́пвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час усхлі́пваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

усхлі́пваць несов. всхли́пывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усхлі́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Сутаргава ўдыхаць паветра пры плачы. [Іза] уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку разам з насыпкай і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі. Хлапец яшчэ плакаў слабенькія ахрыплым галаском, а дзяўчо толькі ўсхліпвала зрэдку ды трэслася ўсім целам. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхлі́пваць schlchzen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

всхлипывать несов. усхлі́пваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

snivel [ˈsnɪvl] v. (about) хны́каць; усхлі́пваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

усхлі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да усхліпваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́таргавы, -ая, -ае.

1. гл. сутарга.

2. Пра рух: міжвольны і рэзкі, падобны на сутаргі.

Сутаргавыя рухі.

Сутаргава (прысл.) усхліпваць.

3. перан. Хваравіта-неспакойны, ліхаманкавы.

С. шэпт.

|| наз. су́таргавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлі́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ціха плакаць, усхліпваць.

Дзесьці жаласна хліпала дзіця.

2. перан. Слаба, мігатліва гарэць.

У цемені хліпаў агеньчык свечкі.

|| аднакр. хлі́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хлі́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)