aus

1.

prp (D)

1) з (на пытанне «адку́ль?»); а

us dem Háuse — з до́му

2) (з прычыны) па, з, дзе́ля, ад

~ Zorn — ад зло́сці

~ díesem Grund — па гэ́тай прычы́не

3) (спосаб дзеяння):

~ dem Stégreif — экспро́мтам

~ vóllem Hálse — ва ўсё го́рла

4) (матэрыял, з якога зроблена) з

~ Papíer — з папе́ры

5) (складаная частка чаго-н.) з

éine Famíli¦e ~ vier Persónen — сям’я́ з чатыро́х асо́б

2.

adv

1) ско́нчана, кане́ц

die Stúnde ist ~ — уро́к зако́нчаны

2) спарт. аўт

3)

von hier ~ — адсю́ль

von Grund ~ — грунто́ўна

er weiß wéder ~ noch ein — ён тра́піў у бязвы́хаднае стано́вішча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Stúnde

f -, -en

1) гадзі́на

éine hálbe ~ — паўгадзі́ны

20 Kilométer je ~ — 20 кіламе́траў у гадзі́ну

éine ~ entférnt — на адле́гласці адно́й гадзі́ны

von ~ zu ~ — з гадзі́ны на гадзі́ну

éine ~ früher — гадзі́ну ране́й

in éiner ~ — праз гадзі́ну

in der fünften ~ — а пя́тай гадзі́не

~ um ~ — гадзі́на за гадзі́най

2) уро́к, заня́ткі

éine áusgefüllte ~ — насы́чаны ўрок

in die ~ géhen* — ісці́ на ўрок

3) перан. час, пара́

in der ~ der Gefáhr — у час небяспе́кі

zur ~ — цяпе́р

zur gúten ~ — дарэ́чы

◊ dem Glücklichen schlägt kéine ~ — шчаслі́выя на час не зважа́юць

in élfter ~ etw. verhíndern — прадухілі́ць што-н. у апо́шнюю хвілі́ну

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

дать сов., в разн. знач. даць; (неоднократно) разг. падава́ць; надава́ць;

дать де́ньги даць гро́шы;

дать пре́мию даць прэ́мію;

по ви́ду ей нельзя́ дать бо́льше тридцати́ на вы́гляд ёй не́льга даць больш за тры́ццаць гадо́ў;

дать в зу́бы прост., груб. даць у зу́бы;

дать конце́рт даць канцэ́рт;

дать статью́ в за́втрашнем но́мере газе́ты даць арты́кул у за́ўтрашнім ну́мары газе́ты;

дать о́браз рабо́чего даць во́браз рабо́чага;

дать отве́т даць адка́з;

дать кля́тву даць кля́тву;

дать звоно́к даць звано́к;

стена́ дала́ тре́щину сцяна́ дала́ трэ́шчыну;

дать кварти́ру даць кватэ́ру;

дать сло́во даць сло́ва;

сад дал большо́й дохо́д сад даў вялі́кі дахо́д;

дать зва́ние даць зва́нне;

дать пода́рок даць гасці́нца;

дать ток даць ток;

дать во́ду даць ваду́;

я тебе́ дам разг. я табе́ дам;

дать знать даць знаць, даць га́сла;

дать доро́гу (кому) даць даро́гу (каму);

не дать в оби́ду не даць у кры́ўду;

дать отбо́й даць адбо́й;

дать ве́ру (чему) даць ве́ры (чаму);

дать во́лю (кому, чему) даць во́лю (каму, чаму);

дать во́лю рука́м даць во́лю рука́м;

дать вы́ход (чему) даць вы́хад (чаму);

дать себя́ знать даць сябе́ адчу́ць, да́цца ў зна́кі;

дать о себе́ знать даць аб сабе́ знаць;

дать поня́ть даць зразуме́ць;

дать крю́ку даць кру́гу;

дать ма́ху даць ма́ху;

дать нача́ло (чему) даць пача́так (чаму);

дать поня́тие даць паня́цце;

дать представле́ние даць уяўле́нне;

дать себе́ труд патурбава́цца, паклапаці́цца, пару́піцца, падба́ць;

дать стрекача́, дать тя́гу даць ця́гу, даць драпака́ (дра́ла);

дать уро́к даць уро́к;

до́рого бы дал до́рага б даў;

как пить дать як піць даць;

не дать спу́ску не даць спу́ску;

не дай бог не дай бо́жа, барані́ (крый) бо́жа;

дай бог дай бог (бо́жа);

дай бо́же на́шему теля́ти во́лка пойма́ти посл. дай бо́жа на́шаму цяля́ці во́ўка спайма́ці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

разгарнуць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што.

1. Расправіць, расцягнуць што‑н. згорнутае ў даўжыню або шырыню. І вось Алёнка, самая бойкая з пяцікласніц, паднялася на сцэну і разгарнула вышыты партрэт Леніна. Скрыпка. Столькі выткала маці кроснаў, Што калі разгарнуць іх на травах росных, То яны б увесь свет абнялі. А. Астапенка.

2. Вызваліць ад абгорткі; зняць тое, чым было што‑н. загорнута, закрыта. Дзяўчынка села на траву, разгарнула фартух, — там былі кветкі. Краўчанка. Ганна Лявонаўна дастала з партфеля пакунак у жоўтай упаковачнай паперы, разгарнула яго і ахнула. Корбан.

3. Раскрыць што‑н. складзенае. — А зараз пачнём урок, — Іван Сяргеевіч разгарнуў класны журнал. Курто. Галіна Фёдараўна зараз жа разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасціну, коўдру. Паслядовіч. // Расхінуць, рассунуць што‑н. у бакі; развесці. Хлопец разгарнуў рукамі чарот, выбег на палянку. Гамолка. Задаволены Кулік разгарнуў прысак і пачаў даставаць печаную бульбу, яна прыемна пахла. Гурскі. // Разабраць. За ім ішла сястра: яна паказала хвораму месца на ложку ў куце і хуценька разгарнула пасцель. Быкаў. // перан. Зрабіць даступным зроку, як бы разаслаць перад вачамі. А Дняпро з лясоў дрымучых Праз мой родны край плыве. Увабраўшы нашы рэкі, Разгарнуў блакітны плёс. Светлым поясам навекі Наш звязаў братэрскі лёс. Бялевіч.

4. Выпрастаць, расправіць, развёўшы ў процілеглыя бакі. [Стафанковіч:] — Я яшчэ .. магу разгарнуць свае плечы, я яшчэ моцна трымаю гэбаль у руках. Чорны. Рукі .. [Алены] навярэджаны, і яна адчувае сябе, як набітая, а назаўтра не можа рук разгарнуць. Колас. // Раскрыць, распусціць (кветкі, лісце). Разгарнула пялёсткі шыпшына — ужо пяць гадзін раніцы, падняў угору галоўку жоўты адуванчык — лічы шэсць гадзін. Хомчанка. // Спец. Начарціць на плоскасці паверхню геаметрычнага цела. Разгарнуць мнагаграннік.

5. перан. Падрабязна выказаць, выкласці, апісаць што‑н.; раскрыць сутнасць, змест чаго‑н. — Тады я мог бы разгарнуць і пачуцці, і паказаць душэўныя зрухі, словам, тут бы ў мяне ўсё разраслося вельмі шырока. Скрыган. Тут Сымонка сваю душу Мог прад дзедам разгарнуць. Колас.

6. перан. Даць чаму‑н. (сілам, здольнасцям) свабодна і поўна праявіцца, развіцца. Разгарнуць музыкальныя здольнасці. // Павялічыўшы аб’ём, паглыбіўшы змест, зрабіць буйнейшым па жанру (літаратурны, музычны твор). Вось гэтую невялікую байку Змітрок Бядуля паспрабаваў разгарнуць у вялікую аповесць. Кучар.

7. Зрабіць, арганізаваць што‑н. у шырокіх маштабах. Разгарнуць будаўніцтва. Разгарнуць спаборніцтва. ▪ — Камуністам трэба таксама, — гаварыў далей падпалкоўнік, — разгарнуць самадзейнасць. Мележ.

8. Падрыхтаваць да дзеяння, функцыяніравання. [Радыст] выбраў пад елкай высокую купіну, хутка разгарнуў рацыю, закінуў на елку антэну, нацягнуў супрацьвагу і пачаў працаваць. Ваданосаў. // Спец. Размясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́ль

1. союз пока́, поку́да;

п. жыву́, я бу́ду служы́ць радзі́ме — пока́ (поку́да) жив, я бу́ду служи́ть ро́дине;

п. дайду́, бу́дзе ноч — пока́ (поку́да) дойду́, бу́дет ночь;

ён чака́ў, п. ве́рнуцца ўсе — он ожида́л, пока́ (поку́да) возвратя́тся все;

не пайду́ да той пары́, п. не ско́нчу рабо́ты — не уйду́ до тех пор, пока́ (поку́да) не око́нчу рабо́ту;

2. нареч. (в сочетании со словом што) пока́, поку́да; (в течение нек-рого времени — ещё) пока́ что;

пажыві́це п. што тут — поживи́те пока́ (поку́да) здесь;

ён п. што задаво́лены — он пока́ что дово́лен;

3. нареч., разг. (до какого места) доку́да;

п. нам задалі́ ўрок? — доку́да нам за́дали уро́к?;

п.!разг. пока́!;

п. жані́цца — загаі́ццашутл. до сва́дьбы заживёт;

п. со́нца ўзы́дзе, раса́ во́чы вы́есцьпосл. пока́ со́лнце взойдёт, роса́ о́чи вы́ест;

куй жале́за, п. гара́чаепосл. куй желе́зо, пока́ горячо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

весці, вяду, вядзеш, вядзе; вядзём, ведзяце; пр. вёў, вяла, вяло; заг. вядзі; незак.

1. каго. Накіроўваць чый‑н. рух. Весці каня за повад. ▪ Маці бярэ мяне за руку і вядзе дамоў. Бядуля. Вядзі, гаспадар, калі ласка, Нашчадкаў на ганак цясовы! Калачынскі. Зорын вёў сваю партнёршу, як добра спрактыкаваны танцор. Гурскі. // Памагаць ісці. Весці хворага пад рукі. // Прымушаць ісці з сабою. Весці ў міліцыю. ▪ Арыштаваных вялі рыначным пляцам проста да ратушы. Чорны. // што. Кіраваць аўтамабілем, караблём, самалётам і пад. Весці паравоз. ▪ [Вася:] — Хвіліну я нічога не бачыў і вёў самалёт наўгад. Шамякін. [Брат] вёў праз мост памалу Наш мінскі самазвал. Гілевіч. // каго-што. Ісці на чале, узначальваць, камандаваць. Весці войскі ў бой. ▪ Адну з калон беспрацоўных вёў Зыгмунт Асядовіч. Чорны. Капітан.. не спыняўся, настойліва вёў роту на нямецкія пазіцыі. Мележ.

2. перан.; каго-што. З’яўляцца кіраўніком чаго‑н.; ажыццяўляць кіраўніцтва кім‑, чым‑н. Весці сход. Весці гурток, клас. ▪ Маці спраў весці не ўмела, і ў мінулым годзе запушчаную і ўшчэнт разбураную гаспадарку прыйшлося збыць. Васілевіч. Вёў Герасім Дзмітрыевіч урок як звычайна. Выклікаў.. вучняў да дошкі, расказаў новы матэрыял. Б. Стральцоў.

3. чым па чым. Рухаць (указкай, алоўкам і пад.) па паверхні чаго‑н. Весці ўказкай па карце.

4. што. Будуючы што‑н. (дарогу, трубаправод, лінію электраперадачы і пад.), пракладваць у пэўным напрамку. — Ты памятаеш, як вялі ў нас дарогу? — раздумліва спытаў у мяне Яўхім. — На Рэчыцу? Ракітны. Праз балоты і палі Будаўнікі з Дашавы трубы Да Мінска роднага вялі. Ляпёшкін.

5. Мець пэўны напрамак, быць шляхам куды‑н. Дзве сталёвыя каляі, ля якіх стаіць Птахава будка, вядуць з усходу на захад — з Гомеля на Брэст. Навуменка. Роўная, гладкая пясчаная дарога вяла да самага ўзлесся.. Курто. Стаяў [асабняк] на ўзгорку, з вуліцы да яго вялі шырокія.. усходкі. Шамякін. // перан.; да чаго. Мець сваім вынікам, цягнуць за сабою. Гэта да дабра не вядзе.

6. што. Рабіць, выконваць, ажыццяўляць, падтрымліваць што‑н. (ужываецца звычайна ў спалучэнні з назоўнікамі, якія абазначаюць дзеянне). Весці падлікі. Весці назіранне. Весці барацьбу. Весці перапіску. Весці размову. ▪ Сход праходзіў спакойна. Максім за сталом вёў пратакол. Машара. Адам вёў строгую канспірацыю і прывучаў да строгасці ў падпольных справах і Міколу. Якімовіч. Ганна Сцяпанаўна была не з маўклівых, і трэба было ўвесь час весці з ёй размову. Шыцік.

7. безас. Разм. Хіліць на што‑н.; адольваць. Яго вяло на сон.

•••

Весці (размову, гутарку) да чаго‑н. — гаворачы або робячы што‑н., мець на мэце што‑н.

Весці рэй — быць завадатарам, верхаводзіць. — Антоська!.. родны мой! Канаю... Перагарэў, адстаў, знікаю... Вядзі ж ты рэй, вядзі... адзін... Як лепшы брат, як родны сын. Колас.

Весці сваё — настойліва ажыццяўляць свае планы, намеры, погляды, думкі.

Весці сваю лінію — тое, што і гнуць сваю лінію (гл. гнуць).

Весці свой род (генеалогію) ад каго‑н. — лічыць сябе нашчадкам каго‑н.

І вухам не весці — не слухаць, не звяртаць увагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́даць несов.

1. знать, име́ть представле́ние;

2. знать;

в. уро́к — знать уро́к;

3. знать; име́ть све́дения;

в. аб радні́ — знать (име́ть све́дения) о родны́х;

4. знать, быть знако́мым;

я яго́ зусі́м не ве́даю — я его́ совсе́м не зна́ю, я с ним совсе́м не знако́м;

5. знать, сознава́ть;

ён сваю́ даро́гу ве́дае — он свою́ доро́гу зна́ет;

6. знать, испы́тывать;

не в. спако́ю — не знать поко́я;

7. в знач. вводн. сл. ве́даеш (што) зна́ешь (что);

8. ве́дать;

в. спра́вамі — ве́дать дела́ми;

адзі́н бог ве́дае — одному́ бо́гу изве́стно;

в. збо́льшага — знать бо́лее или ме́нее;

в. не ве́даю — знать не зна́ю;

ве́даем мы вас — зна́ем мы вас;

ве́дай на́шых — знай на́ших;

в. сваё ме́сца — знать своё ме́сто;

в. цану́ — (каму, чаму) знать це́ну (кому, чему);

в., дзе ра́кі зіму́юць — знать, где ра́ки зиму́ют;

в. ме́ру — знать ме́ру;

в. толк — (у чым) знать толк (в чём);

в. у тва́р — знать в лицо́;

в. усе́ хады́ і вы́хады — знать все ходы́ и вы́ходы;

в. як аблу́пленага — знать как облу́пленного;

в. як свае́ пяць па́льцаў — знать как свои́ пять па́льцев;

не в., куды́ (дзе) во́чы дзець — не знать, куда́ глаза́ деть;

не в., куды́ (дзе) дзе́цца — не знать, куда́ дева́ться;

не ве́даць, куды́ (дзе) ру́кі дзець — не знать, куда́ ру́ки деть;

не в. ме́ры — не знать ме́ры;

не хаце́ць в. — не хоте́ть знать;

хто ве́дае, хто яго́ ве́дае — почём знать, как знать, кто его́ зна́ет;

чорт (лі́ха) ве́дае што — чёрт зна́ет что;

то́лькі і ве́дае (ве́даю, ве́даеш і г.д.), што... — то́лько и зна́ет (зна́ю, зна́ешь и т.д.), что...;

каб жа ве́даўе́сли бы знал;

бу́дзеш (бу́дзеце і г.д.) в. — бу́дешь (бу́дете и т.д.) по́мнить (знать);

аго́нь яго́ ве́дае — ле́ший его́ зна́ет;

чорт (лі́ха, хале́ра) яго́ ве́дае — чёрт (ле́ший) его́ зна́ет;

в. даро́гу — знать доро́гу;

со́раму не в. — стыда́ не знать;

як я ве́даювводн. сл. ско́лько (наско́лько) я зна́ю;

дай бо́жа ды не ве́даюпогов. дал бы бог;

не ве́дае ле́вая, што ро́біць пра́ваяпогов. не зна́ет ле́вая, что де́лает пра́вая

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

лёгкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікі цяжар, мала важыць; проціл. цяжкі. Лёгкі чамадан. ▪ На галінках вісеў лёгкі, як пух, іней. Кулакоўскі. // Тонкі, няшчыльны. Лёгкае летняе плацце. ▪ Лёгкая матэрыя розных колераў уздымалася ветрам, і здавалася, што адзетыя ў яе людзі не маюць у сабе ніякай цяжкасці. Чорны. // Які мала грэе, няцёплы. У зямлянцы нікога не было: адны пустыя нары, засланыя лёгкімі летнімі коўдрамі і посцілкамі. Якімовіч. [Іван Іванавіч] даўно зняў скураное паліто і насіў лёгкі фрэнч. Даніленка. // Які здаецца бязважкім, прыгожым (пра збудаванні і інш.). Дзякуючы такім [вялізным] вокнам, дом выглядаў лёгкім, як бы плаваючым у паветры. Бядуля. //Які лёгка ператраўляецца, не тлусты (пра ежу). [Лена] заказала лёгкае снеданне і села за круглы столік перад акном. Скрыган.

2. Спрытны, прыгожы, хуткі (пра паходку, рухі і пад.). Праз пяць дзён пасля вызвалення роднага горада Людміла Лаўраўна як ніколі лёгкаю хадою вярталася з партызанскага краю. Якімовіч. Нягледзячы на сваю грузнасць, .. [Андрэй Данілавіч] вельмі быў лёгкі на рухі. Ракітны.

3. Просты, даступны разуменню. Лёгкі урок. Лёгкая задача. // Няцяжкі для выканання, нескладаны. [Габрусь] узяўся за тыя лёгкія работы, што рабіў яшчэ хлапчуком: сена грэбці, баранаваць, вяровачкі віць, трушанку трэсці... Бядуля. // Просты, ясны. Лёгкі стыль. // Вясёлы, мілагучны; несур’ёзны. Лёгкая музыка. ▪ [Італьянец] няспынна насвістваў нейкі лёгкі і шпаркі матыўчык. Мікуліч. // Які дастаецца, набываецца без цяжкасцей. Лёгкі заработак. Лёгкая перамога. Лёгкае жыццё. ▪ — Калі лёгкае шчасце, То, кажуць, яно Не трывалае шчасце. Куляшоў. / у знач. наз. лёгкае, ‑ага, н. Хоць бывае цяжка — не бядую, не шукаю лёгкага ў жыцці. Смагаровіч. // Які не прычыняе цяжкасцей, мук. Лёгкі дзень. Лёгкая смерць. ▪ Ідзі, баец, Хай будзе шлях твой лёгкім, Хай куля не кране тваіх грудзей. Панчанка.

4. Нязначны, невялікі, слабы (па велічыні, сіле, ступені праяўлення). Лёгкі мароз. Лёгкі туман. ▪ Над комінам хаты паказаўся пакуль што не бачны нікому лёгкі дымок. Брыль. На захадзе яшчэ палымнела неба, але лёгкі змрок ужо пасоўваўся. Чарнышэвіч. // Слабы, неглыбокі (пра сон, дрымоту). Лёгкі сон. // Чуць прыкметы. Лёгкая сівізна. Лёгкая ўсмешка. ▪ Лёгкі пробліск радасці мільгануў на твары старога. Крапіва. // Нямоцны, слабы (пра шум, трэск і пад.). У поўнач пачуўся лёгкі стук у сцяну. Якімовіч. // Які слаба праяўляецца. Лёгкая іронія. Лёгкая злосць. // Які слаба дзейнічае, нямоцны (пра віно, тытунь і пад.). Лёгкае віно. Лёгкі тытунь. // Які не з’яўляецца небяспечны для жыцця і хутка вылечваецца. Лёгкая прастуда. Лёгкае захворванне. ▪ [Раненых] было чалавек дзесяць з перавязанымі галовамі, рукамі, нагамі, але раны былі лёгкія. Маўр.

5. Павярхоўны, неглыбокі, несур’ёзны. Лёгкія адносіны да жыцця. ▪ Нават і не заўважыла Ірына, як адляцела бесклапотнае дзявоцтва, з песнямі, з пагулянкамі, познімі карагодамі, з лёгкімі і мінучымі дзявочымі крыўдамі, з вясновымі світаннямі. Лынькоў. // Бесклапотны, легкадумны. Вынікі нашага лёгкага жыцця то там, то сям цяпер давалі сябе знаць. Скрыган. Не было ўжо ў Андрэя з Марынай тых лёгкіх адносін, калі можна абодвум гарэзнічаць, жартаваць і ніколькі не бянтэжыцца пры гэтым. Шахавец.

6. Які не мае цяжкага ўзбраення; рухомы. Лёгкія танкі. ▪ Дывізіён са сваімі лёгкімі гарматамі рухаўся выключна лясамі, па бездарожжы. Шамякін.

•••

Лёгкая атлетыка гл. атлетыка.

Лёгкая кавалерыя гл. кавалерыя.

Лёгкая прамысловасць гл. прамысловасць.

З лёгкай рукі гл. рука.

З лёгкаю параю гл. пара.

З лёгкім сэрцам (душой) гл. сэрца.

Лёгкая рука ў каго гл. рука.

Лёгкі на ногі — пра таго, хто можа хутка і многа хадзіць.

Лёгкі на пад’ём — пра чалавека, якога лёгка ўгаварыць куды‑н. пайсці, паехаць і пад.

Лёгкі на слова — хуткі на абяцанні.

Лёгкі на ўспамін — пра таго, хто з’яўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць (думаюць).

Лёгкі на язык — гаваркі; які любіць многа гаварыць.

Лёгкі хлеб гл. хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ведаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Знаць што‑н., мець уяўленне пра што‑н. Ведаць жыццё вёскі. ▪ Дабрацца летам да Глухога вострава мог толькі той, хто дасканала ведаў звілістыя сцежкі між дрыгвы і куп’я. Колас. Месца пад падлогай, кожную дошку самой падлогі Міколка ведаў, як свае пяць пальцаў. Лынькоў. І ўсё ж горад здаваўся.. [Галіне] нечым непадобным на той, якім яна ведала яго дагэтуль. Мележ. // пра каго-што, аб кім-чым і без дап. Мець звесткі пра каго‑, што‑н. [Карага:] — А дзе.. [бацька] цяпер — не ведаю; і ты, брат, відаць, не ведаеш аб сваёй радні. Колас.

2. Мець веды, навыкі, умець рабіць што‑н. Ведаць урок. Ведаць матэматыку. ▪ Вядома, што Багушэвіч добра ведаў польскую мову, чытаў многіх польскіх пісьменнікаў, нават сам пісаў вершы па-польску. Ларчанка.

3. Быць знаёмым з кім‑н. Раптам.. падышла маладая дзяўчына. Зося яе не ведала. Чорны. Сцяпана ўсе ведалі як.. памяркоўнага чалавека. Кавалёў. // Адрозніваць ад другіх. Мікола добра ведае гэтыя шэрыя пранізваючыя вочы [сакратара]. Бядуля.

4. Усведамляць, уяўляць; разумець. [Масладуда:] — Ну, не гаруй, не такі ён хлопец, каб загінуць ні за што ні пра што. Ён сваю дарогу ведае. Лынькоў. Мы ведалі: вайне-грабежніцы не пакасіць нас, не пажаць. Панчанка.

5. Перажываць, адчуваць; мець справу, знацца, знаць. І горшай у свеце навалы Не ведаў ніколі народ. Колас. Сэрца.. [жанчыны] поўнілася пяшчотаю да гэтага няшчаснага хлопчыка, які не ведае нават, што такое звычайная чалавечая ласка. Шамякін. Маёнтак быў зусім пад бокам, а ў панскіх пакоях — такі прастор, якога дагэтуль не ведалі ні кадрыль, ні лявоніха. Брыль. Кучаравая галава [Гушкі] амаль што ўсе дні на дварэ не ведала шапкі. Чорны.

6. кім-чым. Кіраваць, распараджацца кім‑, чым‑н. Ведаць трэстам. Ведаць перапіскай.

7. і з дадан. дап. Памятаць, не забываць. [Васіль:] — Ведай вось, як з пустымі рукамі хадзіць. Брыль. Няхай жа ведаюць бандыты, Што гэта кроў падзе на іх. Колас.

8. у знач. пабочн. Ужываецца ў тых выпадках, калі неабходна звярнуць увагу субяседніка на тэму гутаркі. [Клава:] Ведаеце, я забылася тую песню пра косы. Крапіва.

•••

Бог (святы) ведае (хто, што, куды, колькі, які) гл. бог.

Бог (чорт, пярун, ліха, халера) яго (цябе, яе, вас, іх) ведае гл. бог.

Будзеш (будзеце і г. д.) ведаць — форма пагрозы каму‑н.

Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых — вось мы якія, вось з кім маеце справу. — Хапіліся! — задаволена кажа Жаўтых, седзячы на дне, і радасна смяецца, густа наморшчыўшы свой зашчацінены за ноч сіняваты твар. — Усё ж абдурылі — ведай нашых! Быкаў.

Ведаць дарогу — папярэдне быць знаёмым з чым‑н.

Ведаць (паказаць), дзе ракі зімуюць — ужываецца як пагроза.

Ведаць меру — трымаць сябе ў пэўных рамках, устрымлівацца ад лішняга.

Ведаць не ведаю, знаць не знаю — аб поўным няведанні чаго‑н., нежаданні знацца, мець справу з кім‑, чым‑н.

Ведаць, пачым фунт ліха — пазнаць, як цяжка жыць у горы, нястачы. Сама Аўдоля хапіла гора нямала. Ведае, пачым фунт ліха. Крапіва.

Ведаць сваё месца — весці сябе адпаведна свайму становішчу, не ўмешвацца не ў свае справы; быць сціплым.

Ведаць толк у чым‑н. — разбірацца ў чым‑н. з веданнем справы.

Ведаць у твар — ведаць каго‑н. з выгляду, але не быць знаёмым.

Ведаць усе хады і выхады — добра ведаць што‑н., мець дакладныя звесткі аб чым‑н., быць сваім чалавекам дзе‑н.

Ведаць цану каму‑, чаму‑н. — ведаць хто (або што) чаго варты.

Ведаць як аблупленага — вельмі добра ведаць каго‑н.

Ведаць як свае пяць пальцаў — вельмі добра, грунтоўна ведаць што‑н.

Ліха ведае (хто, што, які, куды і пад.) гл. ліха.

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) вочы дзець (падзець) — пра пачуццё вялікага сораму.

Не ведаць, куды (дзе) дзецца (падзецца) — а) разгубіцца, збянтэжыцца ад сораму, непакою; б) разгубіцца ад нечаканай пагрозы.

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) рукі дзець (падзець) — пра збянтэжанасць, пачуццё сарамлівасці.

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) сябе дзець (надзець) — не ведаць, чым заняцца.

Хто яго (цябе, яе, вас, іх) ведае гл. хто.

Чорт ведае (хто, што, які куды і пад.) гл. чорт.

Чорт ведае што! гл. чорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)