урок назоўнік | мужчынскі род

  1. Вучэбная работа, зададзеная вучню.

    • Вывучыць у.
    • Не зрабіў урокаў (не выканаў).
    • На заўтра ў мяне многа ўрокаў.
  2. Вучэбная гадзіна, прысвечаная асобнаму прадмету.

    • У. роднай мовы.
    • Званок на ў., з урока.
    • Зарабляць урокамі (даючы прыватныя ўрокі).
  3. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну (устарэлае).

    • Выканаць дзённы ў.
  4. пераноснае значэнне: Нешта павучальнае, з чаго можна зрабіць вывад на будучае.

    • Урокі гісторыі.
    • Атрымаць добры ў.
    • Гэта табе будзе ў. надалей.
  5. Браць урокі чаго ў каго — вучыцца ў каго-н. прыватным чынам, не ў школе.

    • Браць урокі музыкі.
    • Даваць урокі — выкладаць асобным вучням, не ў школе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

уро́к I м., в разн. знач. уро́к;

вы́вучыць у. — вы́учить уро́к;

гэ́та яму́ бу́дзе до́брым ~камэ́то ему́ бу́дет хоро́шим уро́ком;

адкры́ты ўрок — откры́тый уро́к;

~кі гісто́рыі — уро́ки исто́рии

уро́к II, -ку м., чаще мн., разг. сглаз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

уро́к в разн. знач. уро́к, -ка м.;

уро́к иностра́нного языка́ уро́к заме́жнай мо́вы;

э́то послу́жит ему́ уро́ком гэ́та паслу́жыць (бу́дзе) яму́ ўро́кам;

брать уро́ки (чего-л. у кого-л.) браць уро́кі (чаго-небудзь у каго-небудзь);

дава́ть уро́ки (где-л., кому-л.) дава́ць уро́кі (дзе-небудзь, каму-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

урок, ‑а, м.

1. Вучэбны час (звычайна 45 мін.), прысвечаны асобнаму прадмету. Урок літаратуры. Урок алгебры. ▪ Скончыўся ўрок, і настаўнікі адзін за другім заходзілі ў настаўніцкую. Даніленка. Пасля ўрокаў, чакаючы яго, .. [Кавалёва] паспявала прагледзець сшыткі вучняў. Прыходзіў Апанас, і яны ішлі гуляць. Дуброўскі. // звычайна мн. (урокі, ‑аў). Прыватныя навучальныя заняткі; работа рэпетытара. Браць урокі. Даваць урокі. ▪ Зыгмунт яшчэ з апошніх класаў гімназіі пачаў збіраць грошы, зарабляючы прыватнымі ўрокамі. Якімовіч.

2. Вучэбная работа, заданне, якое дае настаўнік вучню для падрыхтоўкі да наступных заняткаў. Вывучыць урокі. ▪ Вова якраз рыхтаваў ўрокі, бацька чытаў газету, а маці займалася чымсьці на кухні, калі прыйшлі Патапавы. Хомчанка. Неяк зімою, прыйшоўшы са школы, Данік адразу ўзяўся за ўрокі. Брыль.

3. Уст. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну. Там шэсцьсот астатніх рэвізскіх душ жылі на зямлі, багацей за якую была толькі зямля Загорскага-Вежы, і спаўна адраблялі ўрокі. Караткевіч.

4. перан. Вопыт, веды, набытыя ў працэсе працы, у барацьбе, жыцці. [Стэфа:] — Не, дарагая Ніна, я не змірылася. Я толькі атрымала ўрок. Савіцкі. // Вынік, вывад, карысныя на будучае. Урокі вайны. Урокі гісторыі.

•••

Адкрыты ўрок — школьны ўрок, на які запрашаюцца другія настаўнікі для абмену вопытам работы.

Прадметны ўрокурок, які суправаджаецца дэманстрацыяй прадметаў, аб якіх ідзе гутарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прогуля́тьI сов., разг. прагуля́ць;

прогуля́ть уро́к прагуля́ць уро́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

рассеяны прыметнік

Няўважлівы, які не ўмее засяродзіцца.

  • Р. вучань.
  • Рассеяна (прыслоўе) адказваць урок.

|| назоўнік: рассеянасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

зазубри́тьII сов. (урок) разг. зазубры́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

паўтары́ць сов. повтори́ть;

п. ска́занае — повтори́ть ска́занное;

п. уро́к — повтори́ть уро́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

дабрачынны прыметнік

  1. Высокамаральны, выхаваўчы.

    • Д. урок.
  2. Накіраваны на грамадскую карысць, звязаны з матэрыяльнай дапамогай каму-н.

    • Д. канцэрт.

|| назоўнік: дабрачыннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

lesson [ˈlesn] n.

1. (in, on) уро́к, заня́ткі;

an English lesson уро́к англі́йскай мо́вы;

a lesson in maths уро́к матэма́тыкі;

take/give lessons браць/дава́ць уро́кі

2. уро́к, перасцяро́га, перасцеражэ́нне;

teach smb. a lesson правучы́ць каго́-н.;

Let that be a lesson to you. Няхай гэта будзе для вас урокам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)