упіка́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. упіка́ю упіка́ем
2-я ас. упіка́еш упіка́еце
3-я ас. упіка́е упіка́юць
Прошлы час
м. упіка́ў упіка́лі
ж. упіка́ла
н. упіка́ла
Загадны лад
2-я ас. упіка́й упіка́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час упіка́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

упіка́ць несов. упрека́ть, попрека́ть, укоря́ть, кори́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, каму, з дадан. сказам і без дап.

Папракаць каго‑н., выказваць неадабрэнне, нездавальненне за што‑н. Глядзеў [Звераў] на трапяткі сонечны зайчык.. і ўпікаў сябе за тое, што схлусіў урачу. Алешка. Так, так, Паліна больш за ўсіх будзе ўпікаць.. [Ніне], што ў апошні час не пісала і нават у час канікулаў не наведалася дамоў. Сіўцоў. І хоць дзеду Мікалаю ўжо ішоў восьмы дзесятак — .. ён, і не думаў пакідаць працу і вельмі злаваўся, калі бабка Вікця ўпікала, што ён цэлымі днямі прападае на ферме. Даніленка. [Яраш:] — Я расказаў Галі пра гэтую жанчыну яшчэ да таго, як мы пажаніліся. Тады яна змаўчала і сказала, што ўсё разумее... А цяпер упікае. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упікну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго (што).

Папракнуць, зрабіць каму-н. папрок.

У. за няўважлівасць.

|| незак. упіка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упіка́ць, упікну́ць разм. (папракаць) vrwerfen* vt (каго-н. D, у чым-н. A); Vrwürfe mchen (D); j-m inen Vrwurf mchen (у чым-н. wegen G); j-m etw. nter die Nse riben* (даць каму-н. ясна зразумець);

яна́ ўпікну́ла яго́ за ўпа́ртасць sie warf ihm sine Störrigkeit vor

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

упікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да упікаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упіка́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упікаць — упікнуць.

2. Папрокі, абвінавачанні, выказаныя каму‑н. або ў адрас каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрека́ть несов. папрака́ць (каго), упіка́ць (каму, каго); (укорять) дакара́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

попрека́ть несов. (кого, в чём) папіка́ць, упіка́ць (каму); дакара́ць (каго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wypominać

незак. папікаць, упікаць, дакараць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)