2. Паспець за які-н. тэрмін схадзіць або з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад.
У. за суткі.
3. Змагчы, паспець зрабіць што-н.
Не ў. адказаць.
4.з кім-чым і без дап. Адолець, стрымаць каго-, што-н., падпарадкаваць сваёй волі.
У. з дэбашырам.
|| незак.упраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
упра́віццасов.
1. упра́виться; спра́виться;
у. з рабо́тай — упра́виться (спра́виться) с рабо́той;
з усі́м яна́ ўпра́вілася за адзі́н дзень — со всем она́ упра́вилась (спра́вилась) за оди́н день;
2. (вернуться, сходив, съездив) оберну́ться;
у. за су́ткі — оберну́ться за су́тки;
3. успе́ть, поспе́ть;
не ўпра́віцца адказа́ць — не успе́ть (не поспе́ть) отве́тить
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
упра́віцца, упраўлюся, управішся, управіцца; зак.
1.зчым і без дап. Паспець скончыць, завяршыць што‑н. у тэрмін; ухадзіцца з чым‑н. Пакуль змеркне, кожны з нас стараўся ўправіцца з работаю.Чорны.Кароўнік дзед Жораў управіўся скончыць якраз у пару.Паслядовіч.[Андрэй:] — Снапы ў гумне, тата. — У гумне? — У гумне. Управіліся да дажджу.Чарнышэвіч.// Даць рады чаму‑н., справіцца з чым‑н. Станіслаў упарціўся: было сорамна — які ён жаніх. Але і выйсця не знаходзіў. Аднаму з гаспадаркай не ўправіцца.Асіпенка.Цётка Гануля .. абяцала схадзіць [да Мікодыма], як толькі ўправіцца з хатнімі клопатамі.Марціновіч.[Рыбак] не стукаў, дзверы былі не запёртыя, управіцца з імі яму, колішняму вясковаму жыхару, было звыкла, .. і дзверы, трошкі рыпнуўшы, расчыніліся.Быкаў.
2. Паспець за які‑н. тэрмін схадзіць або з’ездзіць куды‑н. і вярнуцца назад. [Косця:] — Можа выбраць вольны час ды пад’ехаць самому — Маладзечна не так далёка, за дзень управіўся б.Адамчык.
3. Змагчы, паспець зрабіць што‑н. Мартын не ўправіўся адказаць: з боку лесу пачулася глухое тухканне ног па мяккай зямлі.Колас.— Фш-шы-ых-х! — прашыкаў звер. Стары ледзьве ўправіўся адскочыць убок.Масарэнка.
4. Адолець, стрымаць каго‑, што‑н., падпарадкаваць сваёй волі. — Адно толькі незразумела, — дадаў.. [студэнт]. — Як.. [рысь] злавіла яго? Алень малады і дужы, як гэта яна ўправілася.В. Вольскі.[Аляксандр:] — Цара скінулі — не пабаяліся, Керэнскаму па загрыўку далі, і з гэтымі ўправімся.Грахоўскі.Гнядок стрыгануў вушамі, збочыў з дарогі і панёсся проста па раллі. Бацька ледзь-ледзь управіўся з канём.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упра́віццаразм. fértig wérden (зчым-н. mit D), zuréchtkommen*аддз.vi (s) (mit D); scháffen vt, bewältigen vt;
упра́віцца з пра́цай die Árbeit scháffen [bewältigen];
упра́віцца з ця́жкасцямі mit den Schwíerigkeiten fértig wérden;
ён не ўпра́віўся з гэ́тым er kam damit nicht zurécht
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
поупра́витьсясов., прост.упра́віцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ухадзі́цца, ухаджу́ся, ухо́дзішся, ухо́дзіцца; зак., з кім-чым.
Управіцца, завяршыць якую-н. справу.
У. з работай.
|| незак.ухо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)