умясці́ць, умяшчу́, уме́сціш, уме́сціць; уме́шчаны; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змясціць, ахапіць сабою.

Клуб не змог у. усіх наведвальнікаў.

2. у што. Змясціць унутр чаго-н.

У. усе яблыкі ў кош.

|| незак. умяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умясці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. умяшчу́ уме́сцім
2-я ас. уме́сціш уме́сціце
3-я ас. уме́сціць уме́сцяць
Прошлы час
м. умясці́ў умясці́лі
ж. умясці́ла
н. умясці́ла
Загадны лад
2-я ас. умясці́ умясці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час умясці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

умясці́ць сов.

1. (уместить в себе) вмести́ть;

за́ла ўмясці́ла ўсіх дэлега́таў — зал вмести́л всех делега́тов;

2. (поместить внутри чего-л., во что-л.) вмести́ть; умести́ть;

у. усе́ кні́гі ў ша́фу — вмести́ть (умести́ть) все кни́ги в шкаф;

у. усе́ я́блыкі ў кош — умести́ть (вмести́ть) все я́блоки в кош;

3. (поместить, расположить) умести́ть;

у. у кутку́ пако́я сто́лік для тэлеві́зара — умести́ть в уголке́ ко́мнаты сто́лик для телеви́зора

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умясці́ць, умяшчу, умесціш, умесціць; зак., каго-што.

1. Змясціць у сабе; ахапіць сабою. Дом культуры далёка не мог умясціць усіх жадаючых пабачыць народнага паэта [Я. Купалу]. Хведаровіч. Яна была невялікая, гэтая сталоўка.. Пабеленыя на скорую руку сцены, здавалася, не змогуць умясціць усіх дзяцей. Нядзведскі. / у перан. ужыв. І ўмясціў ён [музыка] у сэрцы Усё ад зямлі да нябёс, Пушчы, рэкі, ад смерці У сэрцы схаваўшы, панёс. Куляшоў.

2. Поўнасцю, цалкам змясціць унутр чаго‑н. Умясціць усе кнігі ў адну шафу. Умясціць увесь груз на адну платформу. □ — На адну скавараду хопіць, — заўважыла маці. — Ды і ў дзве не ўмесціш. Кулакоўскі. // перан. Уключыць поўнасцю ў межы чаго‑н. — Выйдзе [газета], выйдзе, — упэўнена сказаў Уласюк, — ужо і матэрыялу сабрана столькі, што і ў нумар не ўмесціш. Колас. // Размясціць каго‑, што‑н. дзе‑н. У лазеньку ўмясцілі Тацяну Турботную і замкнулі на замок там, дзе падацца. Гарэцкі. У зацененым кутку пакоя можна столік для тэлевізара ўмясціць. Даніленка.

3. перан. Разм. Уладкаваць каго‑н. куды‑н. Усе гаварылі, што Сурвіла мяркуе ўмясціць свайго сына прыставу ў пісары. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умяшча́ць гл. умясціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вмести́ть сов. умясці́ць, уто́ўпіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умести́ть сов. змясці́ць, умясці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да умясціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. умяшчаць — умясціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вабга́ць ’уціснуць, умясціць’ (Касп.). Да бгаць. Словаўтварэнне можна тлумачыць, відаць, аналогіяй з вапхацьумясціць, уціснуць’. Параўн. рус. зах.-бранск. вабгать ’уціснуць, скласці’, укр. бгати ’складваць, упіхваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)