украі́нска-белару́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. украі́нска-белару́скі украі́нска-белару́ская украі́нска-белару́скае украі́нска-белару́скія
Р. украі́нска-белару́скага украі́нска-белару́скай
украі́нска-белару́скае
украі́нска-белару́скага украі́нска-белару́скіх
Д. украі́нска-белару́скаму украі́нска-белару́скай украі́нска-белару́скаму украі́нска-белару́скім
В. украі́нска-белару́скі (неадуш.)
украі́нска-белару́скага (адуш.)
украі́нска-белару́скую украі́нска-белару́скае украі́нска-белару́скія (неадуш.)
украі́нска-белару́скіх (адуш.)
Т. украі́нска-белару́скім украі́нска-белару́скай
украі́нска-белару́скаю
украі́нска-белару́скім украі́нска-белару́скімі
М. украі́нска-белару́скім украі́нска-белару́скай украі́нска-белару́скім украі́нска-белару́скіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

украі́нска-венге́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. украі́нска-венге́рскі украі́нска-венге́рская украі́нска-венге́рскае украі́нска-венге́рскія
Р. украі́нска-венге́рскага украі́нска-венге́рскай
украі́нска-венге́рскае
украі́нска-венге́рскага украі́нска-венге́рскіх
Д. украі́нска-венге́рскаму украі́нска-венге́рскай украі́нска-венге́рскаму украі́нска-венге́рскім
В. украі́нска-венге́рскі (неадуш.)
украі́нска-венге́рскага (адуш.)
украі́нска-венге́рскую украі́нска-венге́рскае украі́нска-венге́рскія (неадуш.)
украі́нска-венге́рскіх (адуш.)
Т. украі́нска-венге́рскім украі́нска-венге́рскай
украі́нска-венге́рскаю
украі́нска-венге́рскім украі́нска-венге́рскімі
М. украі́нска-венге́рскім украі́нска-венге́рскай украі́нска-венге́рскім украі́нска-венге́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

украі́нска-по́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. украі́нска-по́льскі украі́нска-по́льская украі́нска-по́льскае украі́нска-по́льскія
Р. украі́нска-по́льскага украі́нска-по́льскай
украі́нска-по́льскае
украі́нска-по́льскага украі́нска-по́льскіх
Д. украі́нска-по́льскаму украі́нска-по́льскай украі́нска-по́льскаму украі́нска-по́льскім
В. украі́нска-по́льскі (неадуш.)
украі́нска-по́льскага (адуш.)
украі́нска-по́льскую украі́нска-по́льскае украі́нска-по́льскія (неадуш.)
украі́нска-по́льскіх (адуш.)
Т. украі́нска-по́льскім украі́нска-по́льскай
украі́нска-по́льскаю
украі́нска-по́льскім украі́нска-по́льскімі
М. украі́нска-по́льскім украі́нска-по́льскай украі́нска-по́льскім украі́нска-по́льскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

украі́нска-расі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. украі́нска-расі́йскі украі́нска-расі́йская украі́нска-расі́йскае украі́нска-расі́йскія
Р. украі́нска-расі́йскага украі́нска-расі́йскай
украі́нска-расі́йскае
украі́нска-расі́йскага украі́нска-расі́йскіх
Д. украі́нска-расі́йскаму украі́нска-расі́йскай украі́нска-расі́йскаму украі́нска-расі́йскім
В. украі́нска-расі́йскі (неадуш.)
украі́нска-расі́йскага (адуш.)
украі́нска-расі́йскую украі́нска-расі́йскае украі́нска-расі́йскія (неадуш.)
украі́нска-расі́йскіх (адуш.)
Т. украі́нска-расі́йскім украі́нска-расі́йскай
украі́нска-расі́йскаю
украі́нска-расі́йскім украі́нска-расі́йскімі
М. украі́нска-расі́йскім украі́нска-расі́йскай украі́нска-расі́йскім украі́нска-расі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

украі́нскау́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. украі́нскау́скі украі́нскау́ская украі́нскау́скае украі́нскау́скія
Р. украі́нскау́скага украі́нскау́скай
украі́нскау́скае
украі́нскау́скага украі́нскау́скіх
Д. украі́нскау́скаму украі́нскау́скай украі́нскау́скаму украі́нскау́скім
В. украі́нскау́скі (неадуш.)
украі́нскау́скага (адуш.)
украі́нскау́скую украі́нскау́скае украі́нскау́скія (неадуш.)
украі́нскау́скіх (адуш.)
Т. украі́нскау́скім украі́нскау́скай
украі́нскау́скаю
украі́нскау́скім украі́нскау́скімі
М. украі́нскау́скім украі́нскау́скай украі́нскау́скім украі́нскау́скіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

украі́нска-белару́скі украи́нско-белору́сский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

украі́нскау́скі украи́нско-ру́сский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«БЕЛАРУ́СКІ КЛІЧ»,

грамадска-паліт., літ. і гасп. газета. Выдавалася 1 — 16.11.1930 у Вільні на бел. мове напярэдадні выбараў у польскі сейм і сенат. Асвятляла сітуацыю ў Польшчы, паведамляла пра арышт 80 дэпутатаў папярэдняга сейма, распушчанага ўрадам Бартэля — Пілсудскага, крытыкавала перадвыбарчую пазіцыю Цэнтрасаюза, які ішоў на супрацоўніцтва з польск. урадам, і кандыдатаў у сейм — прадстаўнікоў бел. нац.-сацыяліст. кірунку, давала ацэнку ўсім кірункам у бел. руху на пераломе 1920—30-х г. Агітавала галасаваць за кандыдатаў агульнага бел. выбарчага к-та «Украінска-беларускі блок». Выйшлі 4 нумары, з іх № 3 канфіскаваны па загадзе старасты Вільні.

Л.​І.​Збралевіч, А.​С.​Ліс.

т. 2, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕМЦЮГО́ВА (Валянціна Пятроўна) (н. 19.12.1935, в. Новая Алакюль Ленінградскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1988), праф. (1993). Скончыла БДУ (1958). З 1961 у Ін-це мовазнаўства Нац. АН Беларусі (з 1987 заг. аддзела). Асноўныя навук. даследаванні ў галіне анамастыкі (у прыватнасці тапанімікі), лексікалогіі і лексікаграфіі. Пытанні станаўлення і функцыянавання ўсх.слав. айканіміі ў працах «Беларуская айканімія» (1970), «Усходнеславянская айканімія апелятыўнага паходжання» і «Фарміраванне ўсходнеславянскай айканіміі ў сувязі з развіццём тыпаў паселішчаў» (абедзве 1983). Складальнік «Украінска-беларускага слоўніка» (1980); «Слоўніка цяжкасцей беларускай мовы» (1987), слоўніка-даведніка «Кіраванне ў беларускай і рускай мовах» (1991), «Кароткага слоўніка беларускай мовы» (1994, усе з Г.​У.​Арашонкавай) і інш. Адзін з аўтараў «Беларускай граматыкі» (ч. 1, 1985), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1, 1993), «Руска-беларускага слоўніка сельскагаспадарчай тэрміналогіі», манаграфій «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» і «Беларускае слова ў тэксце і ў сістэме мовы» (усе 1994). Чл. анамастычнай камісіі пры Міжнар. к-це славістаў, старшыня Рэсп. тапанімічнай камісіі пры Нац. АН Беларусі.

т. 9, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАГАМА́НАЎ (Міхайла Пятровіч) (30.9.1841, г. Гадзяч, Украіна — 2.7.1895),

укр. філосаф, гісторык, эканаміст, літ.-знавец, фалькларыст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Скончыў Кіеўскі ун-т (1863), дзе працаваў у 1864—75. З 1876 паліт. эмігрант у Швейцарыі, з 1889 праф. Сафійскага ун-та. У Жэневе з М.​Паўлыкам і С.​Падалінскім выдаваў час. «Громада», забароненыя ў Расіі творы Т.​Шаўчэнкі, П.​Мірнага і інш. Прапаведаваў культурна-нац. аўтаномію Украіны. У 1881 выдаў на бел. мове агітац. брашуру Падалінскага «Пра багацтва ды беднасць». Працы Д. па гісторыі Украіны: «Урывак з гісторыі ўкраінафільства» (1876), «Матэрыялы для маларускай гісторыі ў італьянскіх архівах» (1877), «Погляд на ўкраінскую гісторыю» (1895) і інш. Як эканаміст быў на пазіцыях утапічнага сацыялізму. Прадстаўнік культурна-гіст. школы і параўнальна-гіст. метаду ў літ.-знаўстве («Літаратура расійская, велікаруская, украінская і галіцкая», 1873—74, «Шаўчэнка, украінафілы і сацыялізм», 1879, і інш.). Апублікаваў зб-кі ўкр. фальклору «Гістарычныя песні маларускага народа» (т. 1—2, 1874—75, з В.​Б.​Антановічам), «Палітычныя песні ўкраінскага народа 18—19 ст.» (1883—85) і інш. Прызнаваў права Беларусі на самаст. развіццё, асуджаў польск. і рус. палітыку дэнацыяналізацыі беларусаў («Вопыт украінскай палітыка-сацыяльнай праграмы», 1884, «Велікарускі інтэрнацыянал і польска-ўкраінскае пытанне», 1907). Паўлык і І.​Франко пад уплывам Д. ў 1885 склалі праект «Украінска-польска-літоўска-беларускага брацтва». У 1886 перапісваўся з бел. пісьменнікам В.Савіч-Заблоцкім.

Тв.:

Літературно-публіцистичні праці. Т. 1—2. Київ, 1970.

Літ.:

Заславський Д., Романченко І. Михайло Драгоманов. Київ, 1964;

Злупко С.М. М.​П.​Драгаманаў пра Беларусь і беларусаў // Матэрыялы першай навук. канф. па вывучэнню беларуска-ўкраінскіх літаратурных і фальклорных сувязей. Гомель, 1969;

Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988. С. 312—319, 470-471.

В.​А.​Чабаненка.

т. 6, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)