уе́хаць, уе́ду, уе́дзеш, уе́дзе; уе́дзь; зак.

1. Едучы, трапіць, пранікнуць унутр.

У. у лес.

2. Праехаць які-н. шлях (разм.).

За дзень уехалі сто кіламетраў.

3. перан. Увайсці ў што-н. мяккае, сыпучае; асесці, угрузнуць.

Хата ўехала ў зямлю.

|| незак. уязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уе́зд, -у, м.; прым. уязны́, -а́я, -о́е.

Уязная брама.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уе́хаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уе́ду уе́дзем
2-я ас. уе́дзеш уе́дзеце
3-я ас. уе́дзе уе́дуць
Прошлы час
м. уе́хаў уе́халі
ж. уе́хала
н. уе́хала
Загадны лад
2-я ас. уе́дзь уе́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час уе́хаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уе́хаць сов.

1. (внутрь чего-л.) въе́хать;

машы́на ўе́хала ў лес — маши́на въе́хала в лес;

2. (опуститься во что-л. вязкое) погрузи́ться;

у. па кале́ні ў гразь — погрузи́ться по коле́ни в грязь;

3. разг. прое́хать;

за дзень уе́хаў сто кіламе́траў — за день прое́хал сто киломе́тров;

4. (осесть) врасти́;

ха́та ўе́хала ў зямлю́ — изба́ вросла́ в зе́млю;

у. па ву́шы — окуну́ться с голово́й;

што ўбіў, то ўе́хаўпосл. не подстегнёшь — не пое́дешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уе́хаць, уеду, уедзеш, уедзе; уедзем, уедзеце, уедуць; заг. уедзь; зак.

1. Заехаць унутр, у сярэдзіну чаго‑н.; прыехаць куды‑н. Уехаць у двор. Уехаць у лес. □ Гумно стаяла крыху воддаль ад хаты, і абодва яны [Максім з Гіпалітам] не чулі, як уехаў туды на санях Цімка. Машара. У пачатку жніва, неяк раз раніцай, у Бярозаўку ўехалі тры параконныя салдацкія брычкі. Васілевіч. Неўзабаве аўтамабіль, лёгка рассякаючы коламі сухі пясок, уехаў у вуліцу. Якімовіч.

2. Разм. Праехаць які‑н. шлях, ад’ехаць на якую‑н. адлегласць. За дзень мы ўехалі сто кіламетраў.

3. перан. Увайсці ў што‑н. мяккае, сыпучае; асесці, спусціцца; угрузнуць. Цяпер хатка ўехала ў зямлю, асунулася і выглядае побач з новым зрубам кучай парахні. С. Александровіч. Сена на калёсах заслана белым абрусам, але яго зусім не відаць, ён уехаў у само сена. Пташнікаў. Ногі адразу ўехалі вышэй кален у мяккую цеплаватую гушчу. Мележ.

•••

Уехаць па вушы — тое, што і акунуцца з галавой (гл. акунуцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уе́хаць разм.

1. infahren* vi (s); hininfahren* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); herinfahren* vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць); hininreiten* vi (s) (вярхом);

уе́хаць у двор in den Hof infahren*;

2. (пасяліцца) inziehen* vi (s);

уе́хаць у кватэ́ру in ine Whnung inziehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уязджа́ць гл. уехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уязны́ гл. уехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

въе́хать сов. уе́хаць; (наверх) уз’е́хаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уязджа́ць гл. уехаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уязджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)