уду́млівы, -ая, -ае.

1. Схільны глыбока мысліць, унікаць у сэнс чаго-н.

У. пісьменнік.

Удумліва (прысл.) аналізаваць.

2. Які выяўляе такую здольнасць.

Удумлівыя вочы.

|| наз. уду́млівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уду́млівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уду́млівы уду́млівая уду́млівае уду́млівыя
Р. уду́млівага уду́млівай
уду́млівае
уду́млівага уду́млівых
Д. уду́мліваму уду́млівай уду́мліваму уду́млівым
В. уду́млівы (неадуш.)
уду́млівага (адуш.)
уду́млівую уду́млівае уду́млівыя (неадуш.)
уду́млівых (адуш.)
Т. уду́млівым уду́млівай
уду́мліваю
уду́млівым уду́млівымі
М. уду́млівым уду́млівай уду́млівым уду́млівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уду́млівы вду́мчивый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уду́млівы, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны, схільны глыбока мысліць, глыбока ўнікаць у сэнс чаго‑н. Удумлівы пісьменнік. □ Перад маладой паэтэсай былі ўдумлівыя настаўнікі, і яна з ахвотай вучылася ў іх. Ярош. // Які выяўляе такую здольнасць, схільнасць. Удумлівыя вочы. □ Сакратар пачала гаварыць ціхім, удумлівым голасам, набліжаючыся тварам да калгасніцы. Пестрак. Паэт-рэаліст .. [Я. Купала] засяроджваў свой удумлівы позірк на ўсім чыста, што было жыццё. Лойка. // Які характарызуецца глыбінёй асэнсавання чаго‑н. Удумлівае чытанне. Удумлівы падыход. □ Я марыў пра вельмі ўдумлівую пастаноўку «Раскіданага гнязда». «Полымя». У .. [апавяданні] прыкметна выявіліся патэнцыяльныя творчыя магчымасці пачынаючага пісьменніка, яго ўдумлівыя адносіны да рэчаіснасці, да чалавека. Майхровіч.

2. Разм. Задуменны. Чырвонаармейцы ўздымаліся з ложка, таропка апраналіся і сядзелі маўклівыя, удумлівыя. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уду́мліва прысл., уду́млівы ernst; gednkenvoll;

уду́мліва паста́віцца да чаго-н. sich in etw. (A) hinindenken*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вду́мчивый уду́млівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глыбакаду́мны, -ая, -ае.

1. Поўны глыбокіх думак; удумлівы.

Г. паэт.

2. Сур’ёзны, засяроджаны.

Г. выгляд.

|| наз. глыбакаду́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

thoughtful [ˈθɔ:tfəl] adj.

1. задуме́нны, заду́млівы; уду́млівы

2. ува́жлівы, чу́лы;

be tho ughtful of others клапаці́цца пра і́ншых

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

глыбакаду́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выказвае глыбокія думкі; удумлівы, праніклівы. Глыбакадумны пісьменнік. // Поўны глыбокіх, важных думак. Глыбакадумны даклад.

2. Уласцівы ўдумліваму, пранікліваму чалавеку; засяроджаны. Глыбакадумны выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДУ́БАЎ (Георгій Савельевіч) (9.12.1933, г. Чыта, Расія — 9.8.1995),

беларускі акцёр. Нар. арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1958). З 1959 у Гродзенскім абл. драм. т-ры, з 1964 у Бел. т-ры імя Я.​Коласа. Мастацтву Д. былі ўласцівы яркая характарнасць, камед. майстэрства, імправізацыйнасць. Акцёр дэталі, штрыха; імклівы, лёгкі, гарэзлівы і адначасова востры, удумлівы. Сярод лепшых роляў: Цярэшка Калабок («Трыбунал» А.​Макаёнка), Жывата Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б.​Нушыча), Стары («Шчаслівае здарэнне» С.​Мрожака), жонка Журдэна («Здурнелы Журдэн» М.​Булгакава), Дон Хуан («Многа шуму з нічога» У.​Шэкспіра).

Г.С.Дубаў.
Г.Дубаў у ролі Жываты Цвіёвіча.

т. 6, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)