удакладні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -ла́днены; зак., што.

Зрабіць больш дакладным.

У. спісы.

|| незак. удакладня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. удакладне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удакладні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. удакладню́ удакладні́м
2-я ас. удакладні́ш удакладніце́
3-я ас. удакладні́ць удакладня́ць
Прошлы час
м. удакладні́ў удакладні́лі
ж. удакладні́ла
н. удакладні́ла
Загадны лад
2-я ас. удакладні́ удакладні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час удакладні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

удакладні́ць сов. уточни́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удакладні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць больш дакладным, надаць большую дакладнасць чаму‑н. Удакладніць спісы. Удакладніць звесткі. □ Крэдам паэта прагучаў верш «Я толькі сонцу і зайздрошчу»... У сваім другім зборніку В. Макарэвіч гэтае крэда значна ўдакладніў. Лойка. Палонны тэлефаніст удакладніў .. расказ [афіцэраў], паведаміўшы змест тэлефоннай размовы паміж камандзірам шостай роты і нябожчыкам фон Адлерам. Шамякін. // Больш дакладна разведаць, устанавіць. — Звяжыся з палкамі, удакладні абстаноўку, — загадаў .. [генерал] падпалкоўніку — начальніку разведкі. Мележ. У Сямёнавай кішэні ляжалі .. паперы. Адна — «Копія магілёўскаму губрэўкому .. Просім удакладніць месцазнаходжанне [карцін] і да прыезду туды асобага ў паў паважанага камісара забяспечыць недатыкальнасць і захаванасць». Чыгрынаў. // без дап. Паясніць, сказаць з большай дакладнасцю. — А з замужжам таксама як быццам справа ўладжана... пажартавала .. [Алеся] і ўдакладніла: — Ёсць муж і сын. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удакладні́ць, удакладня́ць äziseren vt, genuer [klrer] formuleren [fssen, bestmmen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уточни́ть сов. удакладні́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удакладне́нне, -я, н.

1. гл. удакладніць.

2. мн. -і, -яў. Думка, падрабязнасць, дэталь, якія ўдакладняюць што-н.

Удакладненні да рэзалюцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канкрэтызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Даць (даваць) канкрэтнае выражэнне чаму-н.; удакладніць (удакладняць) што-н.

К. прапанову.

|| наз. канкрэтыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удакладня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да удакладніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удакла́днены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад удакладніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)