удава́, -ы́, мн. удо́вы і (зліч. 2, 3, 4) удавы́, удо́ў, ж. Жанчына, у якой памёр муж.

|| прым. удаві́ны, -ая, -ае.

Удавіная доля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удава́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. удава́ удо́вы
удавы́
Р. удавы́ удо́ў
Д. удаве́ удо́вам
В. удаву́ удо́ў
Т. удаво́й
удаво́ю
удо́вамі
М. удаве́ удо́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

удава́ ж. вдова́;

саламя́ная ўдава́ — соло́менная вдова́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удава́, ‑ы; удовы, удоў; ж.

Жанчына, якая не выйшла замуж пасля смерці мужа. Водгук на чужое гора жыў у .. сэрцы [бабкі Мар’і], бо і сама яна многа зазнала гэтага гора на сваім вяку, рана застаўшыся ўдавою з малымі дзецьмі. Колас. Мужа кулі скасілі — затужыла ўдава: Спаць яму ў магіле — Ёй дзяцей гадаваць. Непачаловіч.

•••

Саламяная ўдава (жарт.) — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлуцы з мужам (пераклад ням. Strohwitwe).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удава́ ж Wtwe f -, -n;

саламя́ная удава́ разм Strhwitwe f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уда́ў

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. уда́ў уда́вы
Р. уда́ва уда́ваў
Д. уда́ву уда́вам
В. уда́ва уда́ваў
Т. уда́вам уда́вамі
М. уда́ве уда́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

уда́ў, уда́ва, мн. уда́вы, уда́ваў, м.

Вялікая драпежная неядавітая змяя трапічных і субтрапічных краін.

|| прым. уда́вавы, -ая, -ае.

Сямейства ўдававых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вдова́ удава́, -вы́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́ў (род. уда́ва) м., зоол. уда́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вдови́ца уст. удава́, -вы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)