угна́цца, уганю́ся, уго́нішся, уго́ніцца; угна́ўся, -на́лася; уганіся; зак., за кім-чым.

1. Пабегчы так, каб дагнаць.

У. за хлопчыкам.

2. (звычайна з адмоўем). Не адстаючы, ісці, бегчы за кім-, чым-н.

За вамі не ў.

3. (звычайна з адмоўем), перан. Зраўняцца з кім-, чым-н. у чым-н.

За ім у рабоце ніхто не ўгоніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угна́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уганю́ся уго́німся
2-я ас. уго́нішся уго́ніцеся
3-я ас. уго́ніцца уго́няцца
Прошлы час
м. угна́ўся угна́ліся
ж. угна́лася
н. угна́лася
Загадны лад
2-я ас. угані́ся угані́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час угна́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

угна́цца сов., прям., перен. угна́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угна́цца, уганюся, угонішся, угоніцца; пр. угнаўся, угналася; зак., за кім-чым.

1. Пабегчы так, каб дагнаць. Гаспадыня з крыкам выбягала на двор, каб угнацца за хлапчукамі. Лобан. — Угналася [суседава карова] за пашай Лыскай, а яна, ратуючыся, скочыла цераз плот і ўшчаміла нагу. Сабаленка.

2. (звычайна з адмоўем). Не адстаючы, ісці, бегчы за кім‑, чым‑н. або побач з кім‑, чым‑н. — За вамі не ўгнацца, — раптам прамовіў Уладзік, і толькі цяпер Андрыян Цітавіч заўважыў, што сапраўды ён ідзе вельмі шпарка. Марціновіч. Ні адзін конь не мог угнацца за рысаком. Сіняўскі. — Не ляці так. Мне за табою не ўгнацца. — Жонка гаварыла гэта ўжо недзе ззаду. Ваданосаў. // перан. Паспець за кім‑, чым‑н., зраўняцца з кім‑, чым‑н. — Гм! Глядзі, Саўка, ужо [хлопцы] носяць. За імі нідзе не ўгонішся, — заўважыў Шайдоб. Федасеенка. [Максім:] — Чорт яго ведае, як ляціць жыццё. Проста не ўгонішся... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угна́цца разм. glichkommen* аддз. vi (s) (за кім-н. D); mit j-m Schritt hlten*;

за ім не ўгна́цца er ist nicht inzuholen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

угна́ться угна́цца, спра́віцца;

за ним не уго́нишься за ім не ўго́нішся (з ім не спра́вішся).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)