уве́нчаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уве́нчаны уве́нчаная уве́нчанае уве́нчаныя
Р. уве́нчанага уве́нчанай
уве́нчанае
уве́нчанага уве́нчаных
Д. уве́нчанаму уве́нчанай уве́нчанаму уве́нчаным
В. уве́нчаны
уве́нчанага
уве́нчаную уве́нчанае уве́нчаныя
уве́нчаных
Т. уве́нчаным уве́нчанай
уве́нчанаю
уве́нчаным уве́нчанымі
М. уве́нчаным уве́нчанай уве́нчаным уве́нчаных

Кароткая форма: уве́нчана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уве́нчаны, см. увянча́ны;

у. ла́ўрамі — уве́нчанный ла́врами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уве́нчанный увянча́ны, уве́нчаны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gekrönt a каранава́ны, уве́нчаны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛАЎРЭА́Т (ад лац. laureatus увенчаны лаўрам),

асоба, якой прысуджана дзярж. або міжнар. прэмія, а таксама пераможца мастацкіх конкурсаў. Тэрмін «Л.» узнік у Стараж. Грэцыі, дзе ганаровым вянком з галінак лаўра ўзнагароджваліся пераможцы якіх-н. спаборніцтваў. Такі ж звычай існаваў у Стараж. Рыме. Звычай узнагароджваць пераможцаў лаўровым вянком захаваўся да цяперашняга часу. У Рэспубліцы Беларусь Л. называюць асоб, якім прысуджана дзярж. прэмія, а таксама пераможцаў конкурсаў музыкантаў, майстроў эстрады, спарт. спаборніцтваў і да т.п.

т. 9, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭ́СЦКІ КЛЯ́ШТАР БРЫГІ́ТАК.

Існаваў у 1623—1830. Засн. ў паўн. прадмесці Брэста Пяскі. Напачатку быў драўляны. Мураваны касцёл Дабравешчання Марыі асвячоны ў 1751; адначасова пабудаваны 2-павярховы кляштарны корпус, які застаўся незакончаным. Увенчаны 8-граннай вежай храм меў незвычайны для бел. архітэктуры авальны план з асобнай капліцай для манашак. Інтэр’ер быў аздоблены стукавай лепкай і 11 разьбянымі алтарамі. Існавалі гасп. будынкі: стайні, хлявы, свірны, карэтнік і інш. Да іх прымыкалі сад і агарод. Уся тэр. была абнесена мурам. Пры пабудове Брэсцкай крэпасці кляштар быў зачынены, у ім размяшчалася арыштанцкая рота.

А.​А.​Ярашэвіч.

т. 3, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

uwieńczony

uwieńczon|y

увенчаны;

trudy ~e powodzeniem — паспяхова закончаная праца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лаўрэа́т ’званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і г. д.’, ’асоба, удастоеная такога звання’ (ТСБМ). Паходзіць з лац. laureātusувенчаны лаўрам’ < laurea ’лаўр, перамога, слава’ < laureus ’лаўровы’ < laurus ’лаўр’ (Слаўскі, 5, 78 з літаратурай). У бел. мову лексема, відаць, трапіла з рус., дзе з XIX ст. лічыцца запазычаннем з франц. lauréat (КЭСРЯ, 235). Да лаўр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаўрэа́т

(лац. laureatus = увенчаны лаўрамі)

званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

лаўрэа́т

(лац. laureatus = увенчаны лаўрамі)

1) пераможца якіх-н. спаборніцтваў, адзначаны лаўровым вянком у старажытных грэкаў і рымлян;

2) званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва;

3) пераможца мастацкага конкурсу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)