Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
уваскрэ́сеннеср., прям., перен. воскресе́ние; см. уваскраса́ць, уваскрэ́снуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уваскрэ́сенне, ‑я, н.
1. Паводле рэлігійных вераванняў — вяртанне мёртвых да жыцця.
2.перан. Унутранае абнаўленне, адраджэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УВАСКРЭ́СЕННЕ,
паводле хрысціянскага веравучэння, вяртанне да жыцця распятага на крыжы і памерлага ў пакутах Ісуса Хрыста. У памяць яго У., якое, паводле падання, адбылося ў нядзелю, кожная нядзеля ў хрысціян лічыцца святочным днём. На 1-м Усяленскім (Нікейскім) саборы (325) было вырашана святкаваць У. Хрыстова штогод у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзення даты з іудзейскай Пасхай (гл.Вялікдзень).
1. У рэлігійна-містычных уяўленнях: стаць зноў жывым.
2.перан. Набыць новыя сілы, стаць зноў бадзёрым, ажыць.
У. духам.
3.перан. Праявіцца з ранейшай сілай; адрадзіцца, аднавіцца.
Ва ўспамінах уваскрэсла мінулае.
|| незак.уваскраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.уваскрэ́сенне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«УВАСКРЭ́СЕННЕ ХРЫСТО́ВА»,
«Васкрэсенне Хрыстова і сашэствіе яго ў ад», помнік бел. л-ры канца 18 ст.; ананімны вершаваны твор. Узнік пад непасрэдным уплывам укр. твора «Вершы на Вялікдзень», напісаны ў стылі травесці, перайшоў у фальклор і бытаваў у вуснай форме ў розных рэдакцыях. Адзін з варыянтаў апубл. ў зб. І.Насовіча «Беларускія песні» (1873), другі — у рукапісным зб. «Беларускія народныя легенды, быліны і песні сялян былога Себежскага павета Віцебскай губерні, 1882—1890 г.». Напісаны на рэліг.-царк. тэматыку, але асвятляе з’явы ў жартоўнай, бурлескнай форме, адлюстроўвае асаблівасці жыцця і побыту бел. сялянства 18 ст. Аўтар у гумарыст. тоне апісвае біблейскі сюжэт аб другім прышэсці Ісуса Хрыста, настанні суднага дня і царства боскага. Біблейскія героі Адам, Ева, Самсон, кніжнік Майсей, мудрэц Саламон і інш. пададзены ў тагачасных абставінах; сваёй мовай, паводзінамі, рысамі характару яны больш падобны да звычайных сялян. У творы выразна прасочваецца асоба аўтара, яго погляд на жыццё і светабудову. Ідэйны змест «У.Х.» і аўтарская канцэпцыя светаўспрымання надаюць твору антырэліг. характар.
Публ.:
Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971.
Літ.:
Ахрыменка П.П., Ларчанка М.Р. Старажытная беларуская літаратура. Мн., 1968;
Лазарук М.А. Станаўленне беларускай паэмы. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
resurrection[ˌrezəˈrekʃn]n.
1.eccl.the Resurrectionуваскрэ́сенне Хрыста́; уваскрэ́сенне з мёртвых
2. аднаўле́нне; адраджэ́нне; уваскрашэ́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
zmartwychwstanie
н.уваскрэсенне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ТРЫ (Tree) Герберт Дрэйпер Бірбам (17.12.1853, Лондан —2.7.1917),
англійскі акцёр, антрэпрэнёр, рэжысёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1876, з 1887 узначальваў т-р «Хеймаркет», у 1897—1915 — т-р «Хэр Маджэстыс». Паставіў 20 п’ес У.Шэкспіра. Сярод інш. спектакляў: «Танцоўшчыца» Г.Джонса (1891), «Жанчына, не вартая ўвагі» О.Уайльда (1893), «Ірад» (1900), «Уліс» (1902), «Нерон» (1906) С.Філіпса, «Уваскрэсенне» паводле Л.Талстога (1903), «Пігмаліён» Б.Шоу (1914) і інш. Пастаноўкі вылучаліся відовішчнасцю, пышнасцю, знешнімі эфектамі. Сярод роляў: Гамлет, Макбет, Рычард II (аднайм. п’есы Шэкспіра), Няхлюдаў («Уваскрэсенне»), У 1904 у Лондане заснаваў школу драм. мастацтва (пазней Каралеўская акадэмія драм. мастацтва).