1. Увайсці сілай, пераадольваючы перашкоды. Пад вечар рота прабіла абарону і ўварвалася ў сярэдзіну варожага апорнага пункта.Мележ.Дзверы, зашчэпленыя на кручок, з сілай былі расчынены, і ў магазін уварваўся мужчына.«Звязда».На станцыю мы ўварваліся з поўнага ходу і ўсім агнём абрушыліся на ворага.Ракітны.// Бесцырымонна пранікнуць куды‑н., вельмі хутка ўвайсці, убегчы, уехаць куды‑н. Мімаходзь кінула [Ліза] на стол папку і ветрам уварвалася ў бацькаў кабінет.Сачанка.//перан. Умяшацца ў што‑н. Якая яна, гэтая жанчына, што так нахабна ўварвалася ў .. асабістае жыццё [Люсі]?Шашкоў.
2.перан. Хутка пранікнуць куды‑н. (пра гукі, пахі і пад.). У зямлянку разам з марозным паветрам уварваўся напружаны і цяжкі гул матораў.Паслядовіч.Цёплае красавіцкае паветра ўварвалася ў пакой, напоўніла яго веснавой свежасцю.Васілевіч.Павольна наблізіўся вялікі, ярка асветлены будынак. Яго святло ўварвалася праз акно ў адзін кут купэ.Васілёнак.// Імкліва напоўніць сабою, пранікнуць (пра думкі, пачуцці, здарэнні і пад.). У галаве [Несцера] бліснула думка, што патрэбна хата новая і інакшая. Нават неяк спалохаўся стары такое думкі, але што зробіш, калі яна ўварвалася так неспадзявана.Пестрак.Гаравала бабка Наста. Гэткае ж ліха ўварвалася ў іх жыццё!Колас.Вайна ўварвалася ў лёс Акіліны, як урывалася яна ў тысячы другіх жаночых лёсаў.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уварва́ццаéindringen*vi (s); hinéinstürmen vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heréinstürmen vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць); éinbrechen*vi (s) (умяшацца, тс.вайск.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
увары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ува́рыцца; зак.
1. Добра зварыцца.
Грыбы ўварыліся.
2. Паменшыцца ад уварвання.
Мяса ўварылася.
|| незак.ува́рвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
урыва́цца² гл.уварвацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вва́риватьсястрад.ува́рвацца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ворва́тьсясов.уварва́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)