убі́ць, уб’ю́, уб’е́ш, уб’е́; уб’ём, уб’яце́, уб’ю́ць; убі́ты; зак.

1. што ў што. Б’ючы па якім-н. прадмеце, прымусіць яго ўвайсці ўнутр чаго-н.

У. цвік у сцяну.

У. у галаву што-н. каму-н. (перан.: прымусіць трывала засвоіць якую-н. думку; разм.).

2. што. Утаптаць, утрамбаваць да цвёрдасці.

У. сцежку цераз поле.

3. што. Дадаючы да стравы, умяшаць (сырыя яйкі), разбіць на скавараду (яйкі).

У. у цеста два яйцы.

У. некалькі яец на патэльню.

4. што. Змарнаваць, зрасходаваць непрадукцыйна (разм.).

У. час.

|| незак. убіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уб’ю́ уб’ё́м
2-я ас. уб’е́ш уб’яце́
3-я ас. уб’е́ уб’ю́ць
Прошлы час
м. убі́ў убі́лі
ж. убі́ла
н. убі́ла
Загадны лад
2-я ас. убі́ убі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час убі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

убі́ць сов.

1. вбить, вколоти́ть;

2. (воткнуть) вонзи́ть;

3. (землю, дорогу и т.п.) утрамбова́ть, уката́ть; (ногами — ещё) утопта́ть;

4. перен., разг. (втолковать) вдолби́ть;

5. перен. (о времени) уби́ть, потра́тить;

у. два дні — уби́ть (потра́тить) два дня;

у. сабе́ ў галаву́ — вбить себе́ в го́лову;

у. клін — вбить клин;

у. у галаву́ — (каму) вбить в го́лову (кому);

што ўбіў, то ўе́хаўпосл. не подстегнёшь, не пое́дешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убі́ць, уб’ю, уб’еш, уб’е; уб’ём, уб’яце; заг. убі; зак., што.

1. Б’ючы, стукаючы па якім‑н. прадмеце, прымусіць яго ўвайсці ў што‑н., унутр чаго‑н. [Рыльскі] каменем убіў два цвікі, прыгнуў іх, і падлога зноў мела свой сапраўдны выгляд. Чорны. Убілі [мы] ў зямлю некалькі калоў, развесілі на іх вопратку і анучы. Лупсякоў. // Шчыльна прытуліць што‑н. да чаго‑н., утуліць што‑н. куды‑н. У галаве закружылася, усё навокал паплыло, і такая знямога скавала цела, што .. [Сотнікаў], бы нежывы, распластаўся ніц, убіўшы ў снег галаву. Быкаў. [Міхась] павярнуўся на бок і шчыльней убіў твар у рэчавы мяшок. Машара.

2. З сілай уваткнуць, усадзіць куды‑н. што‑н. вострае; увагнаць. Ссекшы некалькі сукоў з тоўстай калматай елкі, Язэпка ўбіў сякеру ў камель дрэва, азірнуўся кругом .. і нырнуў у гушчар. Якімовіч. Але аднаго разу Рагіна не стрывала, убіла ў зямлю капач, выпрасталася і адрэзала Сяргею проста ў вочы. Адамчык. А трава якая! Касы не ўбіў бы. Дуброўскі.

3. Утаптаць, утрамбаваць да цвёрдасці. Убіць сцежку праз поле.

4. перан. Разм. Утлумачыць, прымусіць цвёрда засвоіць што‑н. А Сегенецкага хлопцы! Праўду кажучы, дзікуны. Панскі дух бацька ўбіў у іх. Але не чыста панскі, а з лёкайскім душком. Чорны.

5. Дадаючы да стравы, умяшаць (пра сырыя яйцы). Калі бульба зварылася, бабка патаўкла яе, дадала пшанічнай мукі ды ўбіла пару яечак. Колас. // Тое, што і узбіць (у 5 знач.). Трэба было яшчэ сала насмажыць ды з паўдзесятка яечак убіць на патэльню. Чарнышэвіч.

6. Разм. Змарнаваць. Убіць шмат часу на пустыя справы. □ Дарма свой век убіў я, Нічога не зрабіў я. Дзяргай.

•••

Носа не ўбіць — пра што‑н. непраходнае, цеснае. А за .. [балотам] пайшоў лес такі густы, што і носа не ўбіць. Якімовіч.

Убіць асінавы кол — тое, што і забіць асінавы кол (гл. забіць).

Убіць клін паміж кім — тое, што і забіць клін (гл. забіць).

Убіць (набраць) сабе ў галаву — умацавацца ў якой‑н. думцы, трымацца яе. [Данута:] — Хлопец недзе схаваўся .. Убіў сабе ў галаву, што яго тут зненавідзелі, і цэлымі бадзяецца недзе. Бажко.

Убіць у галаву каму — а) паўтарэннем прымусіць засвоіць што‑н. Хоць творы Беднага .. [Міхась] любіў, разумеў іх змест і яны былі блізкія яму, але яны не ўкладваліся ў тыя каноны, якія ўбілі яму ў галаву выкладчыкі літаратуры і падручнікі. Машара; б) унушыць што‑н., пераканаць у чым‑н. — Бачыла ты, Алена, гэткага? І хто .. [Міхасю] ўбіў у галаву, што ён нейкі асаблівы? Ваданосаў.

У рот (душу) не ўбіць — не да смаку, не пад густ (прадукт, страва і пад.).

Што ўбіў, то ўехаў — пра бесклапотнага, гультаяватага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убі́ць гл убіваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паўбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Убіць усё, многае.

П. цвікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

втемя́шить сов., прост. убі́ць у галаву́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да убіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрубі́ць, -ублю́, -у́біш, -у́біць; -у́блены; зак., што.

Падшыць, загнуўшы край.

П. сукенку.

|| незак. падру́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падру́бка, -і, ДМ -бцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вбить сов. убіць, мног. паўбіва́ць; (забить — ещё) забі́ць, мног. пазабіва́ць;

вбить в го́лову убі́ць у галаву́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)