тэлеско́п², -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода акварыумных залатых рыбак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлеско́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэлеско́п тэлеско́пы
Р. тэлеско́па тэлеско́паў
Д. тэлеско́пу тэлеско́пам
В. тэлеско́п тэлеско́пы
Т. тэлеско́пам тэлеско́памі
М. тэлеско́пе тэлеско́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэлеско́п¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Астранамічны аптычны прыбор для назірання за нябеснымі целамі.

|| прым. тэлеско́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлеско́п I м., астр. телеско́п

тэлеско́п II м., зоол. телеско́п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэлеско́п, ‑а, м.

Астранамічны аптычны інструмент для назірання за нябеснымі свяціламі. Вам [астраномам] убачыць здалёк давядзецца Зорку, якая зямлёю завецца. Хоць не адрозніць вам праз тэлескопы Там ані Азіі, ані Еўропы, Толькі вам радасна будзе, вядома, Знаць, што зямля вам з маленства знаёма. Куляшоў.

[Ад грэч. tēle — далёка і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэлескоп (сузор’е) 4/556—557 (карта), 597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Тэлескоп 1/536, 537, 538; 3/196, 307, 460, 596; 5/432; 9/274, 275; 10/387—388 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Тэлескоп,

сузор’е.

т. 16, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэлескоп,

прылада для назірання нябесных цел.

т. 16, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэлеско́п м. Teleskp n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)