шведскі падарожнік. У 1893—1902 даследаваў Тыбет і ПнЗЦэнтр. Азіі. У 1905—08 з Трапезунда (цяпер г. Трабзон, Турцыя) праз Паўн.-Усх. Іран, Кашмір дасягнуў вытокаў рэк Брахмапутра і Сатледж. Адкрыў Гандысышань. У 1923 здзейсніў кругасветнае падарожжа праз Паўн. Амерыку, Японію, Манголію і Сібір. У 1927—35 вывучаў Кітай, Манголію, Зах.Тыбет і Усх. Туркестан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Tybet ~u
м.Тыбет
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
тыбе́тцы, ‑аў; адз. тыбецец, ‑бетца, м., тыбетка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. тыбеткі, ‑так; ж.
Карэннае насельніцтва вобласці Тыбет у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і некаторых сумежных раёнаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАТА́НІН (Рыгор Мікалаевіч) (4.10.1835, пас. Ямышэўскі Паўладарскай вобл., Казахстан — 30.6.1920),
расійскі географ і падарожнік, даследчык Цэнтр. Азіі. Скончыў Омскі кадэцкі корпус (1852), вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1859—62). За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях сасланы ў Сібір. У 1863—64 прымаў удзел у экспедыцыі на воз. Зайсан і хр. Тарбагатай. У 1876—77 і 1879—80 кіраваў экспедыцыямі ў паўн.зах. Манголію і Тыву, у 1884—86 і 1892—93 — у паўн. Кітай, усх.Тыбет і Цэнтр. Манголію і ў 1899 — на Вял. Хінган. Разам з жонкай А.В.Патанінай сабраў звесткі па геаграфіі, геалогіі, эканоміцы, этнаграфіі маладаследаваных тэр.Цэнтр. Азіі. Вял. залаты медаль Рус.геагр.т-ва (1886). Яго імем наз. адзін з хрыбтоў Наньшаня і ледавік на Алтаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГІ (ад англ. dog сабака),
догападобныя сабакі, група парод службовых сабак. Выкарыстоўваліся як паляўнічыя, баявыя, вартавыя і ахоўныя, цяпер — як свойскія вартавыя і службовыя сабакі. Радзіма Д. — Тыбет; пашырыліся да Еўропы, Паўн. Афрыкі, Японіі. Ад тыбецкіх Д. узніклі сучасныя пароды — баксёры, бульдогі, мастыфы і інш. Назва «Д.» захавалася за ням., выведзеным у Германіі ў сярэдзіне 19 ст., стараж. байцоўскім бардоскім і белым паляўнічым аргенцінскім, выведзенымі ў 1920-я г.
Нямецкі Д. — самая вял. сярод інш парод сабак. Выш. ў карку 72—80 см, маса 70 кг і больш Канстытуцыя моцная, сухая, касцяк і мускулатура магутныя. Грудзі глыбокія, галава доўгая, з шырокімі масіўнымі сківіцамі, на доўгай шыі. Поўсць кароткая, густая, бліскучая. Масць чорная. мармуровая, палевая. тыгравая, блакітнавата-шэрая розных адценняў. Характэрны алюр — галоп.