ту́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак. (разм.).

Напружвацца, рабіць фізічныя намаганні; старацца.

Тужыўся падняць мех.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́жыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ту́жуся ту́жымся
2-я ас. ту́жышся ту́жыцеся
3-я ас. ту́жыцца ту́жацца
Прошлы час
м. ту́жыўся ту́жыліся
ж. ту́жылася
н. ту́жылася
Загадны лад
2-я ас. ту́жся ту́жцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ту́жачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ту́жыцца несов., разг. ту́житься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Разм. Напружваць мускулы, рабіць фізічныя намаганні. [Бамбала] траціць апошнія сілы, але ўсё-такі пнецца і тужыцца выцягнуць сеці. Скрыган. / у перан. ужыв. А побач другі малы «гейзер», амаль па паверхні, таксама тужыўся парадзіць ваду, але ў яго не хапала сілы, і ён толькі часам выпускаў з сябе сытыя бурбалкі. Караткевіч. // Сканцэнтроўваць увагу, думкі на чым‑н.; старацца прыпомніць што‑н. — Пачакай, як жа хлопчыка звалі, дай божа добрую памяць, — тужылася ўспомніць Хрысціна. Гурскі. Як ні тужыўся Змітрок уразумець, што хацела сказаць жонка ў час іхняй перапалкі, не зразумеў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́житься несов., разг. пя́цца; ту́жыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чва́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і чаўкаць (у 2 знач.). Дзесьці паблізу нешта вохкае, чвакае і шыпіць, нібы дрыгва тужыцца ўстаць са сваёй пасцелі, каб заліць тванню пясчаныя палеткі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пу́ляцца, пу́лятысь ’напружвацца з усіх сіл’ (кобр., Сіг.; Нар. лекс.). Шматкратны дзеяслоў ад пу́ліць (пу́лыты) ’тужыцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sadzić się

незак. надзімацца, напінацца;

sadzić się na dowcipy — сіліцца (тужыцца) сказаць жарт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пуля́ты ’зіркала’: пуляты маліц (ушац., докш., барыс., ЛА, 3), ’з вялікімі вытарашчанымі вачыма’ (докш., Янк. Мат.; Варл.), ’вірлавокі’ (докш., барыс., Сл. ПЗБ), пулькаты ’тс’ (барыс., ЛА, 3), параўн. у Барадуліна: пуляты кілім, г. зн. ’яркі, выразны, які кідаецца ў вочы’. Ад пу́ліцьтужыцца’, пуляцца ’напружвацца з усіх сіл’ (гл.), у тым ліку ’з папругай углядацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́жыцца (пыжицьца) ’назвацца ад фанабэрыі’ (Нас.), ’напружвацца, дбаць’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), укр. пи́зитися ’надзявацца, фанабэрыцца’, рус. пы́житься ’старацца нешта зрабіць з празмернымі намаганнямі; фанабэрыцца’, н.-луж. pyzeliś se ’пускаць бурбалкі, бурліць, тужыцца’. Вытворнае ад пыж1 (< *pyž‑), гл. Курціна, Этимология–1971, 72; Чарных (2, 87) мяркуе пра першаснае значэнне ’раздувацца, каб выпіхнуць пыж’, што неабавязкова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)