Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трэлья́жм (люстэрка) dréiteiliger Spíegel
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Трэлья́ж ‘трохстворкавая люстра’ (ТСБМ). З рус.трельяж, якое з франц.treillage ‘крацістая загарадка’ < treille ‘альтанка з вінаграднай лазы’ < лац.trichila ‘альтанка’, у выніку скарачэння tricla ‘павільён’ — слова trīclīnium ‘трохмесны стол’ (SWO, 1980, 774; Голуб-Ліер, 488; Фасмер, 4, 98). Значэнне ‘трохстворкавае люстра’ развілося ў рускай мове, дзе ўзнікла ў выніку дзеяння народнай этымалогіі (ЕСУМ, 5, 628).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трелья́жв разн. знач.трэлья́ж, -жа м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ілю́зія, ‑і, ж.
Скажонае ўяўленне, уражанне, заснаванае на падмане пачуццяў; прыняцце ўяўнага за сапраўднае. Аптычная ілюзія. □ Ілюзія руху была настолькі вялікая, што ад хуткасці зацінала дыханне.Мележ.У сляпым жа палёце не відаць лініі далягляду, зрок не правярае самаадчування, і лётчыку часамі здаецца, што самалёт ідзе з наборам вышыні або хіліцца набок. Гэта ілюзіі.Алешка.// Уражанне, бачнасць чаго‑н. Наяўнасць у пакоі некалькіх люстраў — вялікае трумо, люстра ў шафе і вялікі трэльяж каля ложка на начным століку, а таксама мноства крыштальных рэчаў — стваралі ў пакоі ілюзію празрыстасці.Рамановіч.Ілюзія мацярынства была такой моцнай, што часам і сама яна [Таццяна] цвёрда верыла, што Віця — яе сын.Шамякін.// Памылковае ўяўленне аб чым‑н.; надзея на што‑н., пазбаўленая рэальных падстаў. Народніцкія ілюзіі. Цешыць сябе ілюзіямі. Паддавацца ілюзіям. □ Так былі развеяны марныя ілюзіі добрага і дастойнага чалавека, нібыта ён пісьменнік.Лужанін.
[Фр. illusion — зманлівае ўяўленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)