трэ́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кніга, у якой сабраны малітвы для адпраўлення трэб².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́бнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трэ́бнік трэ́бнікі
Р. трэ́бніка трэ́бнікаў
Д. трэ́бніку трэ́бнікам
В. трэ́бнік трэ́бнікі
Т. трэ́бнікам трэ́бнікамі
М. трэ́бніку трэ́бніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трэ́бнік м., церк. тре́бник;

т. — папо́ўскі хле́бнікпосл. тре́бник — попо́вский хле́бник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́бнік, ‑а, м.

Кніга, у якой сабраны малітвы для адпраўлення трэб ​2. Трэбнік — папоўскі хлебнік. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэбнік

т. 16, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трэ́бнік м. царк. Agnde f -, -n, Altrbuch n -(e)s, -bücher

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Трэ́бнік ‘кніга, у якой сабраны малітвы для адпраўлення трэб’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), ст.-бел. требникъ ‘тс’, ‘ахвярнік’ (ГСБМ). Са ст.-слав. трѣбьникъ, ‘кніга рытуалаў у грэчаскай царкве’. Да трэ́ба1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тре́бник церк. трэ́бнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

brewiarz

м. царк. трэбнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КЛІ́МАВІЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Засн. ў 1978 у г. Клімавічы Магілёўскай вобл. на базе матэрыялаў краязн. музея гар. сярэдняй школы № 3. Адкрыты ў 1984. Пл. экспазіцыі 282 м², больш за 3,8 тыс. экспанатаў асн. фонду (1998). Мае калекцыі пісьмовых крыніц, прадметаў археалогіі, нумізматыкі, зброі, ткацтва, нар. побыту, твораў выяўл. мастацтва Клімавіцкага р-на. Сярод экспанатаў бівень маманта, каменныя прылады працы 3—2-га тыс. да н.э., «Трэбнік» 2-й пал. 19 ст., мінея на крас. 1868, узоры нар. адзення, тканыя посцілкі, ручнікі, матэрыялы пра Клімавіцкія гімназіі, дзейнасць падполля ў Вял. Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, вучоных, мастакоў і пісьменнікаў.

Л.​М.​Андрушкова.

т. 8, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)