Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
тры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., начым.
Разм. Неакуратна або няўмела іграць на якім‑н. музычным інструменце. [Каця:] — Алёша — сапраўдны чалавек... А ты [Рая], ты заводзіш шуры-муры з гэтым старым смаўжом... толькі праз тое, што ён умее трынкаць на гэтым тваім паламаным раялі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тры́нкаць klímpern vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тры́нкаць ‘абы-як, няўмела іграць на якім-небудзь музычным інструменце’ (ТСБМ, Юрч. Сін., Аляхн.), ‘часта ступаць дробнымі крокамі’ (Скарбы), ‘гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.), тры́нькаць ‘гультайнічаць’, ‘балбатаць’ (Клундук), трэ́нькаць ‘брынкаць’ (ТСБМ), ‘пазваньваць (пра тэлефон)’ (Ян.), трэнь‑брэнь — гукаперайманне гучання шчыпковых музычных інструментаў (ТСБМ). Параўн. рус.вяцк.тре́нькать ‘брынкаць, ціха наігрываць, балбатаць’, «звонкі» варыянт у чэш.drnkat, brnkat < drnk, brnk — пра выражэнне бразгатлівых гукаў. Гукаперайманне (Фасмер, 4, 98; Махэк₂, 128). Сюды ж з ускладненай асновай трэндыка́ты ‘трэнькаць, перадаваць голасам музыку, напяваць рэчытатывам’ (пін., Нар. лекс.), трынды́каць ‘гаварыць абы-што (пра жанчын-пляткарак)’ (ТС), трынча́ць ‘гаварыць, балбатаць’ (круп., Сл. ПЗБ), тры́каті ‘трэнькаць, брынькаць’ (Вруб.) са спрашчэннем спалучэння гукаў, успрынятага як назалізаваны галосны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
strum[strʌm]v. бры́нкаць, тры́нкаць;
strum on the guitarтры́нкаць на гіта́ры
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
патры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.Трынкаць некаторы час. [Кастусь] узяў гітару, патрынкаў і праз хвіліну аддаў. — Не магу, Алінка.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трынькаць (тры́нькаты) ‘гультайнічаць’ (стол., Бел. дыял. 1). Гл. трынкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Растру́мкацца ’разныцца, разрумзацца’ (ТС). Вобразнае ўтварэнне ад гукапераймальнага трумкаць ’трынкаць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́нькаць ‘брынкаць, кранаць струны’ (ТСБМ). Пад уплывам рус.тренькать ‘тс’, звычайна трымкаць, трынкаць (гл.).