Разм. Неакуратна або няўмела іграць на якім‑н. музычным інструменце. [Каця:] — Алёша — сапраўдны чалавек... А ты [Рая], ты заводзіш шуры-муры з гэтым старым смаўжом... толькі праз тое, што ён умее трынкаць на гэтым тваім паламаным раялі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)