трыво́га, -і, ДМо́зе, ж.

1. Неспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам, небяспекай і пад.

Т. за лёс дзяцей.

2. Шум, перапалох, мітусня.

Усе крычалі, адчувалася моцная т.

3. Небяспечнае становішча, а таксама сігнал, які апавяшчае аб ім.

Паветраная т.

Пажарная т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

трыво́га ж., в разн. знач. трево́га;

яго́ ахапі́ла т. — его́ охвати́ла трево́га;

паве́траная т. — возду́шная трево́га;

біць ~гу — бить трево́гу;

як т., дык да Бо́гапогов. пока гром не гря́нет — мужи́к не перекре́стится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

трыво́га, ‑і, ДМ ‑возе, ж.

1. Неспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам, апаскай і пад. Цімошка пільна і з трывогаю пазіраў па кожную новую асобу, якая паказвалася ў хаце. Колас. Перамагаючы ў самім сабе трывогу за лёс справы, Змітрок Анісімавіч намагаўся жартаваць .. пры кожнай нагодзе. Брыль. Сюды пралягуць светлыя дарогі, Якімі пройдзе маладосць дзяцей, Не знаючы ні гора, ні трывогі Сваіх бацькоў... Начны знікае цень. Танк. Я ўсё часцей лаўлю ў цішы Даўно забытай песні водгук, Што сее дзесь на дне душы Незразумелую трывогу. Гілевіч. // Перапалох, мітусня, беганіна. Скончаны сваркі, суды, трывогі, лішнія клопаты. Бядуля. У вёсцы трывога: прыехаў земскі з казакамі... Якімовіч. // звычайна мн. (трыво́гі, ‑вог). Клопаты, турботы. У гэтым шчасці .. [бацькі] можа нават забыліся на свае трывогі за дачку. Кулакоўскі. О, каб магла спіхнуць з плячэй Гару трывог, няўдач, памылак, Што прыціскае і пячэ, Што не дае расправіць крылы. Каржанеўская.

2. Небяспечнае становішча, а таксама сігнал, які апавяшчае аб ім. Баявая трывога. □ Трывога! — узвіўся над лагерам кліч. Мележ. Маё пакаленне, мае аднагодкі, пачуўшы трывогу, надзелі пілоткі і ў цеснай зямлянцы кляліся ўрачыста: «Лічыце мяне камуністам!» Грахоўскі.

•••

Паветраная трывога — сігнал аб з’яўленні праціўніка ў паветры.

Біць трывогу гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыво́га ж

1. (неспакой) Únruhe f -, ufregung f -; Besrgnis f -;

2. (сігнал небяспекі) Alrm m -(e)s, -e; Alrmsignal n -s, -e (асцярога, боязь, заклапочанасць);

падня́ць трыво́гу alarmeren vt;

біць трыво́гу Alrm schlgen*;

баява́я трыво́га Gefchtsalarm m;

фальшы́вая трыво́га blnder Alrm;

паве́траная трыво́га Lftalarm m, Flegeralarm m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

трывога

Том: 34, старонка: 58.

34-058_0295_%D0%A2%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%B0.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Трыво́га ‘неспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Федар. 4, Пятк. 2, Мал., ТС, Кліх, Вруб., Сл. ПЗБ, Вушац. сл.; палес., віл., рас., талач., мсцісл., касцюк., ЛА, 5), ‘сполах, непакой’ (Некр. і Байк.), ‘замяшанне, перапалох’ (Ласт.), ‘небяспечнае становішча’, ‘сігнал, які апавяшчае аб ім’ (ТСБМ, Шат.), трыво́жыць ‘прыходзіць у стан непакою’, ‘парушаць спакой, турбаваць’, ‘раздражняць, разыгрываць’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., ТС, Юрч. Сін.; паўсюдна, ЛА, 3), трывожны (лоеў., ЛА, 2), трыво́жыцца (ТС), ст.-бел. трвогатрывога’ (1538 г.), ‘неспакой, бунт; клопат, турбота’, тривога, тревога, трывога ‘тс’ (1574 г., ГСБМ). Укр. триво́га, трево́га, рус. трево́гатрывога’, ст.-польск., польск. trwoga ‘стан, адчуванне неспакою’, ‘спалох, страх, боязь’, ‘спрэчка, звада’, ‘хваляванні, небяспека’, каш. trvoga ‘няшчасце, бяда, бедства’, балг. тревога ‘тс’ (відаць, з рус. тревога). Прасл. *trъvoga, а ўлічваючы рускую форму, — *trьvoga. Этымалогія няпэўная: Фасмер (4, 97) звязвае з рус. отва́га; Борысь (646) дапускае ўтварэнне польск. trwoga ад прасл. *trъvati ‘трываць, цярпець’ з дапамогай суф. *‑oga; гэтаксама раней Брукнер (578), выводзячы лексему з дзеяслова trwać (гл. трываць). Сумненні адносна названых і іншых этымалогій гл. Фасмер, 4, 97.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падспу́дны, -ая, -ае (кніжн.).

Захаваны, патаемны.

Падспудная трывога.

|| наз. падспу́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мітрэ́нга, -і, ДМэ́нзе, ж. (разм.).

Трывога, неспакой, непрыемнае здарэнне.

Тут пачалася нейкая м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

трево́га ж. трыво́га, -гі ж.; (беспокойство) непако́й, -ко́ю м.;

возду́шная трево́га паве́траная трыво́га;

бить трево́гу падыма́ць (біць) трыво́гу;

ло́жная трево́га несапра́ўдная (фальшы́вая) трыво́га;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

душэ́ўны душе́вный;

~ная трыво́га — душе́вная трево́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)