Трыбуны народныя 10/304

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТРЫБУ́НЫ НАРО́ДНЫЯ, трыбуны плебейскія (лац. tribuni plebis),

у Старажытным Рыме вышэйшыя выбарныя (з 494 да н.э.) службовыя асобы з плебеяў. Валодалі правам умяшання ў дзеянні патрыцыянскіх магістратаў (акрамя дыктатара) і сената; маглі забараніць іх пастановы (права veto). Т.н. складалі калегію з 2—10 асоб, якіх выбіралі на плебейскіх сходах на 1 год. Асоба Т.н. лічылася свяшчэннай і недатыкальнай. Т.н. выступалі ініцыятарамі агр. законаў і дэмакр. пераўтварэнняў. З дзейнасцю трыбунаў Тыберыя і Гая Гракхаў, напр., звязаны найвыш. ўздым дэмакр. руху ў Рыме. У эпоху імперыі Т.н. фармальна захаваліся, але страцілі рэальнае значэнне, паколькі носьбітамі трыбунскай улады з часоў Цэзара сталі імператары.

А.​Г.​Зельскі.

т. 15, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРЫБУ́НЫ ВАЕ́ННЫЯ (лац. tribuni militum),

у Старажытным Рыме камандныя пасады ў арміі (камандзіры атрадаў у легіёнах і саміх легіёнаў). У кожным легіёне было па 6 Т.в.: 1 з сенатараў, 5 з коннікаў. Паміж 444 і 367 да н.э. для плебеяў была ўведзена пасада Т.в. з консульскай уладай з мэтай не дапусціць плебеяў да кансулату. Пасля 367 да н.э., калі адзін з консулаў стаў выбірацца з ліку плебеяў, Т.в. скасаваны.

А.​Г.​Зелккі.

т. 15, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трыбу́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трыбу́на трыбу́ны
Р. трыбу́ны трыбу́н
Д. трыбу́не трыбу́нам
В. трыбу́ну трыбу́ны
Т. трыбу́най
трыбу́наю
трыбу́намі
М. трыбу́не трыбу́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэс-трыбу́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прэс-трыбу́на прэс-трыбу́ны
Р. прэс-трыбу́ны прэс-трыбу́н
Д. прэс-трыбу́не прэс-трыбу́нам
В. прэс-трыбу́ну прэс-трыбу́ны
Т. прэс-трыбу́най
прэс-трыбу́наю
прэс-трыбу́намі
М. прэс-трыбу́не прэс-трыбу́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трыбу́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трыбу́н трыбу́ны
Р. трыбу́на трыбу́наў
Д. трыбу́ну трыбу́нам
В. трыбу́на трыбу́наў
Т. трыбу́нам трыбу́намі
М. трыбу́не трыбу́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВЕЛАДРО́М [ад вела(сіпед) + грэч. dromos месца для бегу],

спартыўнае збудаванне для веласіпедных гонак. Мае дарожку авальнай формы (трэк), трыбуны для гледачоў, судзейскія, душавыя і інш. памяшканні. Гл. таксама Веласіпедны спорт.

т. 4, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАДЫЁН (ад грэч. stadion месца для спаборніцтваў),

збудаванне для правядзення спаборніцтваў і трэніровак па розных відах спорту. Мае спарт. арэну (ігравое поле, бегавыя дарожкі, сектары для лёгкай атлетыкі), трыбуны для гледачоў, спарт. пляцоўкі з дапаможнымі збудаваннямі і памяшканнямі. Падзяляюцца на малыя (плошча 5—10 га, трыбуны на 1,5—3 тыс. месцаў), сярэднія (плошча 15—20 га, трыбуны на 10—12 тыс. месяцаў) і вял. (плошча больш за 25 га, трыбуны больш як на 25 тыс. месцаў).

Першыя С. будавалі ў Стараж. Грэцыі ў Алімпіі, Афінах, Дэльфах і інш. гарадах для правядзення Алімп. гульняў. Пасля адраджэння гульняў у 1896 С. будуюць у многіх краінах. Яны ўтвараюць комплексы збудаванняў для аздараўлення, навучальна-трэніровачных заняткаў, спарт. спаборніцтваў па розных відах спорту. У 1950—60-я г. атрымалі пашырэнне крытыя С. Самы буйны ў свеце адкрыты С. — Страгаўскі ў Празе (1934; 240 тыс. гледачоў). Найб. вядомыя С. 2-й пал. 20 ст. — алімп. ў Рыме і Мюнхене (Германія), Уімблдан і Уэмблі ў Лондане, «Ноу Камп» у Барселоне (Іспанія), спарт. комплексаў «Лужнікі» і «Алімпійскі» ў Маскве і інш.

На Беларусі (у Мінску і абл. цэнтрах) у 1920—30 пабудавана 14 С.; у Вял. Айч. вайну ўсе разбураны; пасля вайны адноўлены, пабудаваны новыя. Існуюць 220 С. з трыбунамі ад 1,5 тыс. да 50 тыс. месцаў (2001). Найбольшыя С.; у Мінску — «Дынама», «Трактар» (пабудаваны ў 1968, рэканструяваны ў 1978 і 1998, 25 тыс. месцаў); у Брэсце — «Дынама» (1937, рэканструяваны ў 1951, 10,6 тыс.), «Лакаматыў» (1972, 3 тыс.); у Віцебску — «Дынама» (1937, рэканструяваны ў 1980—86, 5 тыс.), «Лакаматыў» (1964, 1,5 тыс.); у Гомелі — «Лакаматыў» (1926, 15 тыс.), «Гомсельмаш» (1966, 9,7 тыс.); у Гродне — «Нёман» (1963, 15 тыс.); у Магілёве — «Спартак» (1956, рэканструяваны ў 1982, 12 тыс.).

Стадыён у Барселоне.

т. 15, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трибу́на в разн. знач. трыбу́на, -ны ж.;

трибу́ны стадио́на трыбу́ны стадыёна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыбу́на ж. Tribüne f -, -n;

гавары́ць з трыбу́ны von der Tribüne herábsprechen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)