тры́

лічэбнік, колькасны

мн.
-
Н. тры́
Р. тро́х
Д. тро́м
В. тры́ (неадуш.)
тро́х (адуш.)
Т. трыма́
М. тро́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тры, трох, тром, трыма́, (аб) трох, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 3.

На т. дні.

2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

За сачыненне атрымаў т.

|| парадк. трэ́ці, -яя, -яе (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тры (род. трох) три;

павялі́чыць у т. разы́ — увели́чить в три ра́за;

да трох не гавары́ — шу́тки пло́хи;

гнуць (гну́цца) у т. пагі́белі — гнуть (гну́ться) в три поги́бели;

т. чвэ́рці да сме́рці — дыша́ть на ла́дан;

уваткну́ць свае́ т. гро́шы — су́нуть свой нос;

заблудзі́ць у трох со́снах (хво́ях) — заблуди́ться в трёх со́снах;

злупі́ць т. шку́ры — содра́ть три шку́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тры, трох, тром, трыма, (аб) трох, ліч. кольк.

1. Лік і лічба 3. Напісаць лічбу тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 3. Тры кніжкі. Тры дарогі. □ Садок быў, праўда, невялічкі: Дзве верабіны ды тры дзічкі. Колас.

2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

•••

Бачыць на тры аршыны (на тры сажні) пад зямлёю гл. бачыць.

Гнуцца ў тры пагібелі гл. гнуцца.

Гнуць у тры пагібелі гл. гнуць.

Да трох не гавары каму гл. гаварыць.

Заблудзіць у трох соснах гл. заблудзіць.

За тры крокі ад каго-чаго гл. крок.

Злупіць тры скуры гл. злупіць.

Тры чвэрці да смерці гл. чвэрць.

Уткнуць (уваткнуць, усунуць, уставіць) свае тры грошы гл. уткнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тры ліч. drei

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тры

Том: 34, старонка: 55.

img/34/34-055_0280_Тры.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Тры ‘лік і лічба 3’, ‘колькасць, абазначаная лічбай 3’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Федар. 4, Ян., ТС, Сл. ПЗБ), трі ‘тс’ (Бяльк.), ст.-бел. три, тры ‘лік, колькасць 3; група з трох чалавек’, трии ‘тс’ (ГСБМ). Звяртаецца ўвага на спалучэнне ў народнай мове няпарных лічбаў: тры пяцьтры разы па пяць’ (адсюль народнаэтымалагічнае тлумачэнне назвы Прыпяць), тры дзевяць — колькасць вугалькоў пры зняцці ўрокаў і інш. (Кольб., 441). Укр. три, трийе (м. р.), рус. три, стараж.-рус. трье (м. р.), три (ж. і н. р.), польск. trzej ‘трое мужчын’, trzy, ст.-польск. trzy (з XV ст.), trze (м. р. асабовы), н.-луж. tśo (пра мужчын), tśi, в.-луж. tři (ж. і н. р.), tšo (м. р.), палаб. tåri; чэш. tři, ст.-чэш. tři (ж. і н. р.), třie (м. р.); славац. trî (ж. і н. р.), traja (м. р.), славен. tri (ж. і н. р.), tríje (м. р.), харв. trî, серб. три̂, макед. три, балг. три́(те), ст.-слав. триѥ (м. р.), три (ж. і н. р.). Прасл. *trьje (м. р.), *tri (ж. і н. р.) роднаснае ст.-інд. tráyah (м. р.), trī, tríni (н. р.), авест. vrayō, арм. erek‘, ст.-грэч. τρετς, дыял. τρέες, τρης, алб. tre, trí, лац. trēs, оск. trís, вал. tri, тахар. A tre, хецк. tri, ст.-ісл. þrír, гоцк. þreis, þreja, літ. trys, лат. trî < і.-е. *trei̯‑тры’, *trei̯o‑/*troi̯o ‘трое’ (Фасмер, 4, 101–102; Чарных, 2, 262; Скок, 3, 500–501; Махэк₂, 657; Брукнер, 580; Борысь, 651; ЕСУМ, 5, 634; Бязлай, 4, 224–225; Новое в рус. этим., 235–237; ESJSt, 16, 983).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тры́-чаты́ры

лічэбнік, колькасны

мн.
ж. н. -
Н. тры́-чаты́ры тры́-чаты́ры тры́-чаты́ры
Р. тро́х-чатыро́х тро́х-чатыро́х тро́х-чатыро́х
Д. тро́м-чатыро́м тро́м-чатыро́м тро́м-чатыро́м
В. тро́х-чатыро́х (адуш.)
тры́-чаты́ры (неадуш.)
тро́х-чатыро́х тры́-чаты́ры (неадуш.)
тро́х-чатыро́х (адуш.)
Т. трыма́-чатырма́ трыма́-чатырма́ трыма́-чатырма́
М. тро́х-чатыро́х тро́х-чатыро́х тро́х-чатыро́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тры Г. Б. 3/230

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Тры браты азоўскія» (дума) 4/311

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)