тра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; незак.

1. што. Расходаваць грошы, сродкі на што-н. з пэўнай мэтай, патрэбай.

Т. грошы на падарункі.

2. перан., што. Марна, без толку расходаваць; пазбаўляцца ад чаго-н.

Т. час.

Т. здароўе.

3. каго. Несці страту ў асобе таго, хто памёр, пайшоў і пад.

Т. дарагога чалавека.

4. што. Несці страту ў якіх-н. матэрыяльных каштоўнасцях.

Т. маёмасць.

5. што. Парушаць сувязь, паслядоўнасць у думках, гутарцы і пад.

Т. логіку ў разважаннях.

|| зак. патра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны (да 1—4 знач.).

|| наз. тра́та, -ы, ДМ тра́це, ж. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

тра́ціць несов.

1. (расходовать) тра́тить; истра́чивать; (без толку — ещё) транжи́рить;

2. теря́ть, лиша́ться;

т. сябро́ў — теря́ть (лиша́ться) друзе́й;

3. (о времени) теря́ть, убива́ть;

4. (достоинство, авторитет) роня́ть;

по́рах дарэ́мна т. — по́рох да́ром тра́тить;

т. гле́бу пад нага́мі — теря́ть по́чву под нога́ми;

скупы́ два разы́ т.посл. скупо́й теря́ет вдвойне́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

тра́ціць, трачу, траціш, траціць; незак., каго-што.

1. Расходаваць грошы, сродкі на што‑н. з пэўнай мэтай, патрэбай. Мішка пачынае ўспамінаць Кірылу .. Калі яны з Кірылам зараблялі дзе грошай, то заўсёды трацілі іх сумесна. Лупсякоў. [Іван Маеўскі:] — Вось няхай яны мне адкажуць, адукаваныя... Іх савецкая ўлада вучыла, мільёны траціла на іх. Шамякін.

2. Марна, без толку расходаваць. [Бацька:] — Яшчэ там дзесятка залатая ёсць, то яе да вяселля свайго не граць. Чарнышэвіч. [Начальнік варты:] — Таварыш камандзір, гэта Цыганок пайшоў на пост і вось траціць дарма патроны. Шчарбатаў.

3. Пазбаўляцца ад каго‑, чаго‑н., страчваць, губляць каго‑, што‑н. Траціць здароўе. Траціць зрок. □ Вузкая хмарка ўсё больш ды больш налівалася чырванню, а высокае воблака ўсё святлела, траціла ружовасць. Брыль. Заўважыўшы велічную постаць Палаткі, вясёлы расказчык адразу траціў сваё красамоўства. Лынькоў. Прымірыўшыся з мужавым парадкам, Таццяна не траціла ўсё ж надзеі: «Калі ж небудзь задаволіць ён сваю прагнасць, стане чалавекам». Пальчэўскі. Як толькі Васіль Пятровіч успамінаў Алу, у грудзях яго каламуццю ўзнімалася трывога, усё змрачнела навокал, траціла цікавасць. Карпаў. Многія рэчы ў працэсе карыстання трацяць прыгажосць і свой першапачатковы колер. «Звязда». Скажы матулі мілай, хай не плача І слёз сваіх не траціць без прычын. Астрэйка.

4. Несці страту ў асобе таго, хто памёр, пайшоў і пад. [Шкурапкоў:] Мне шкада траціць прыяцеля, але жыццё мне даражэй вашай рукі. Крапіва. Хлопец траціць каханую і засынае неабудным сном на могілках, поруч з абранніцай, яна таксама не стрывала цяжару жыцця. Лужанін.

5. Пераставаць уладаць якімі‑н. матэрыяльнымі каштоўнасцямі; несці страту ў чым‑н. Траціць маёмасць. □ Сярэдніх сяляне і вясковая бедната, атрымліваючы пазыку ад банка і не маючы магчымасці расплаціцца, часта трацілі зямлю і маёмасць, якія прадаваліся з малатка. «Весці».

6. Праводзіць час бязмэтна, марна, дарэмна. І усе ведалі, што дзейнічаць трэба хутчэй, што нельга траціць часу. Галавач. Калі [Вашчанюк] браўся за што — траціў цэлыя гады, перабіраў дзесяткі варыянтаў, адхіляў нават тое, што ўхвалілі сябры, і дасягаў свайго. Гроднеў.

7. Парушаць сувязь, паслядоўнасць у думках, гутарцы і пад. Тварыцкі пачаў траціць логіку, якую меў, у сваёй гаворцы. Чорны.

•••

Няма чаго траціць (губляць) каму — можна на ўсё пайсці, бо горш ужо не будзе.

Траціць галаву (розум) — тое, што і губляць галаву (гл. губляць).

Траціць голас — а) страчваць здольнасць гаварыць, крычаць, пець (у выніку прастуды, хвалявання і пад.); б) страчваць гучнасць, чыстату і пад. (пра голас спевака).

Траціць грунт (глебу, зямлю) пад нагамі — пазбаўляцца таго, на чым грунтуецца грамадскае становішча, светапогляд і пад.

Траціць уладу над сабой — губляць самакантроль, бянтэжыцца.

Траціць цану — зніжацца ў вартасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́ціць

1. разм (расходаваць) usgeben* vt; verusgaben vt, verleren* vt

2. (сяброў і г. д.);

тра́ціць аўтарытэ́т die Autorität verlieren* [inbüßen]; (час і г. д.) verguden;

ма́рна тра́ціць час sine Zeit verleren* [verguden, vertrödeln];

тра́ціць гле́бу пад нага́мі den Bden unter den Füßen verleren*;

3.

тра́ціць сі́лу юрыд (за даўнасцю) verjähren vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Тра́ціць ‘расходаваць (грошы, сродкі)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Бяльк.), ‘пазбаўляцца, страчваць, губляць (у тым ліку час)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; паст., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр.), тра́тіті ‘тс’ (Вруб.), тра́ціць ‘пазбаўляць жыцця’ (Нас., Сержп. Прымхі), тра́ціці (tracici) ‘тс’ (Федар. 2), ст.-бел. тратити, тратить ‘расходаваць грошы, сродкі; транжырыць, губляць, страчваць; губіць, пазбаўляць жыцця; марнаваць час’ (ГСБМ), трациц ‘тс’ (Кітаб Луцкевіча). Укр. тра́тити ‘рабіць выдаткі’, ‘губляць, знікаць’, ‘пазбаўляць жыцця’, рус. тра́тить ‘расходаваць’, ‘спажываць’, польск. tracić ‘пазбаўляцца’, ‘несці матэрыяльныя страты’, ‘марнаваць’, ‘пазбаўляць жыцця’, каш. tracëc ‘тс’, чэш. tratiti ‘губляць’, ‘цярпець шкоду, страту’, славац. tratiť ‘тс’, славен. trátitiтраціць, марнатравіць’, ‘губляць час’, харв. trȁtiti, серб. тра̏тити, тра̏ћититраціць грошы, час’, макед. траце ‘губляць’: си траче времто. Прасл. *tratiti ‘выкарыстоўваць, расходаваць, нішчыць, марнаваць’, ‘драбіць, церці, праціраць’, ‘вастрыць’ роднаснае літ. trúotas ‘брус, асялок, тачыла’, лат. truõts ‘тс’, гоцк. þrōþjan ‘практыкаваць, рабіць практыкаванні, развучваць’ < і.-е. *trōt‑/*trēt‑ < *ter‑ ‘церці’ (Фасмер, 4, 94–95; Чарных, 2, 258–259; Скок, 3, 493; Голуб-Копечны, 388; Брукнер, 575; Борысь, 639; Сной₃, 800; ЕСУМ, 5, 623). Махэк₂ (649) паходжанне лексемы тлумачыць кантамінацыяй слоў traviti ‘праводзіць час’ і ratiti ‘знішчыць, згубіць, пазбавіцца’, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патра́ціць гл. траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ма́рна, прысл.

Дарэмна, упустую.

М. траціць час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

тра́тить несов.

1. тра́ціць, стра́чваць; (напрасно) тра́ціць; марнава́ць;

2. (издерживать) тра́ціць, выдаткава́ць; выдатко́ўваць, расхо́даваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

брыдчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Траціць прыгажосць, станавіцца брыдкім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

бля́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак.

1. Траціць яркасць, свежасць афарбоўкі; рабіцца невыразным.

Блякнуць краскі лета.

Блякнуць вочы.

2. перан. Траціць яркасць, сілу ўздзеяння.

Блякнуць успаміны.

|| зак. пабля́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)