трапка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Ручнік з доўгімі махрамі, звычайна з грубага палатна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапка́ч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трапка́ч трапкачы́
Р. трапкача́ трапкачо́ў
Д. трапкачу́ трапкача́м
В. трапка́ч трапкачы́
Т. трапкачо́м трапкача́мі
М. трапкачы́ трапкача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трапка́ч, -ча́ м. ку́хонное полоте́нце с бахромо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трапка́ч, ‑а, м.

1. Ручнік з доўгімі махрамі. У мыцельніку, пад чысцюсенькім, надвое зложаным трапкачом, ляжаў касцёр блінцоў. Гартны. — Вось тут, бліжэй да стала садзіцеся са сваёй канторай, — змахнула трапкачом стол Параска Карпаўна. Бялевіч.

2. Разм. Лупцоўка, біццё такім ручніком. [Баба] схапіла Віцю за руку, не даўшы нават распрануцца, задрала [ф]уфайку і — трапкача, трапкача! — «каб ведаў, .. як пад рукі злыдням лезці!». Паўлаў. [Маці] дала яму добрага трапкача, прагнала з хаты, сказаўшы: — Не руш чужое! Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трапка́ч ’махры ў ручніку’ (Доўн.-Зап., Пін.), ’канцы асновы (пасля датыкання кроснаў)’ (рагач., ЛА, 4), ’ніткі, адрэзаныя ад кроснаў пасля выткання палатна’ (бярэз., Жд. 1), ’трапкач, ручнік з доўгімі недатканымі канцамі’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Некр., Уладз., Мат. Маг., ТС; бых., Янк. Мат.; паўн.-зах.-бел., Сл. ПЗБ), ’ручнік, у якім насілі гаршкі ў поле’ (Касп.), трэпка́ч ’тс’ (івац., Нар. сл.; ТС, ПСл), ’ануча’ (Сл. Брэс., Доўн.-Зап., Пін.), ’ануча, якой бяруць гаршкі, чыгуны’ (Мат. Маг.; ветк., ельск., ЛА, 4), страпка́ч ’тс’ (стол., там жа), ’невялікі льняны ручнік’ (пін., Сл. Брэс.), тръпка́ч ’канцы асновы’, тропка́ч, страпка́ч ’тс’ (круп., ганц., калінк., ЛА, 4), трэпка́ч ’рэшта палатнянай асновы’ (Мат. Гом.), трапкачы́ ’махры ў палатне’ (Сцяшк. Сл., Ян.), трапкачэ́ ’махры вакол хусткі’ (гродз., ЛА, 4). Вытворныя ад трапаць (гл.), узыходзяць да прасл. *(s)trap‑ > *(s)trapъk‑ъ (гл. страпкі, стрэпкі) і суф. *‑ačь; паводле Борыся (Czak. stud., 84), утвораны непасрэдна ад трапкі ’махры’, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хваста́ч, ‑а, м.

Абл. Трапкач. [Маці] схапіла са сцяны палатняны хвастач ды за .. [сынам], хацела адлупіць. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трамка́ч ’сплеценыя канцы нітак, адрэзаныя з палоскай палатна’ (Мат. Маг. 2). У выніку распадабнення п > м з трапкач (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стра́пнік (стра́пнэк) ‘зрэбнае палатно нізкага гатунку’ (Сл. Брэс.), стра́пнік, стрэ́пніктрапкач’, таксама страпка́ч ‘тс’ (Уладз.). Гл. стрэ́пкі ‘адходы пры часанні льну’, адсюль ‘палатно з адкідаў льну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапа́ч ’скарач, ручнік з “трапкамі” — доўгімі ніцянымі канцамі (махрамі), у якім насілі на поле абед’ (Бяльк.), ’ручнік’ (Скарбы). Відаць, з трапкач ’тс’, набліжанае да трапаць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахма́ч ’ручнік, у якім носяць палудзень на поле, махрач’ (Бяльк.), рахманы́ ’канцы асновы, якія адразаюцца пасля датыкання кроснаў; трапкач’ (чач., Жыв. сл.; ЛА, 4). Відавочна, вынік перастаноўкі гукаў у махрач, махрачы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)