транжы́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які транжырыць што-н.; марнатравец.

|| ж. транжы́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. транжы́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транжы́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. транжы́р транжы́ры
Р. транжы́ра транжы́раў
Д. транжы́ру транжы́рам
В. транжы́ра транжы́раў
Т. транжы́рам транжы́рамі
М. транжы́ру транжы́рах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

транжы́р, ‑а, м.

Разм. Той, хто неразумна, марна траціць (грошы, маёмасць і пад.); марнатравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Транжы́р ’той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць’ (ТСБМ), сюды ж транжы́рыць ’траціць, мантачыць’ (ТСБМ, Бяльк.). З рус. транжи́р ’тс’, якое з франц. trancheur ’той, які рэжа’ < trancher ’рэзаць, рубаць’ праз нова-в.-ням. transchieren ’рэзаць, разрэзваць’ (Фасмер, 4, 94). Паводле Вінаградава (Этимология–1966, 122–125) і Дабрадомава (Этимология–1986–1987, 194–200), рускія словы — у выніку трансфармацыі франц. étranger, étrangère ’іншаземны, чужы’ ў дзеяслоў з пераасэнсаваннем зыходнага значэння ў ’траціць за мяжой, растрачваць грошы, маёмасць упустую’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

транжы́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да транжыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транжы́рыць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. транжы́ру транжы́рым
2-я ас. транжы́рыш транжы́рыце
3-я ас. транжы́рыць транжы́раць
Прошлы час
м. транжы́рыў транжы́рылі
ж. транжы́рыла
н. транжы́рыла
Загадны лад
2-я ас. транжы́р транжы́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час транжы́рачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

spender [ˈspendə] n. марнатра́вец, мот, манта́ч, транжы́р;

She’s a big spender. Яна добрая мантачка.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

транжи́р м.; транжи́ра м. и ж., разг. транжы́р, -ра м.; марнатра́вец, -ра́ўца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)