то́рганне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. то́рганне
Р. то́ргання
Д. то́рганню
В. то́рганне
Т. то́рганнем
М. то́рганні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

то́рганне ср. дёрганье; см. то́ргаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́рганне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. торгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ргаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Цягнуць, тузаць рэзкімі рухамі, рыўкамі.

Т. вяроўку.

2. Дрыжаць, рабіць сутаргавыя рухі.

Шчака торгае.

3. што і без дап. Балець праз аднолькавыя прамежкі часу, тузаць (звычайна пры ўтварэнні нарываў).

Палец торгае.

4. што. Рэзкім рухам кранаць, зрушваць з месца.

Паравоз торгае вагоны.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыводзіць у рух паплавок, кляваць, торкаць (пра рыбу).

|| аднакр. таргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2, 4 і 5 знач.) і то́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| наз. то́рганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жы́ўчык, ‑а, м.

1. Разм. Прыкметнае біццё артэрыі (пераважна на скроні); нервовае торганне павека. [Верхаводка:] І наогул, давай пра жонку не будзем. А то ў мяне ажно жыўчык пад вокам пачаў дрыжаць. Вось, бачыш? Губарэвіч.

2. Мужчынская палавая клетка; сперматазоід.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жы́ўчык ’прыкметнае біццё артэрыі, торганне павека’, ’сперматазоід’. Рус. жи́вчикторганне павека, жылкі’, ’рэзвы, шустры чалавек’, ’сперматазоід’, укр. жи́вчик ’жылачка, што торгаецца’, ’вяртлявы чалавек’, ’сперматазоід’, польск. żywczyk памянш. ад żywiec ’насадка’, дыял. ’жывы хлопец’. Параўн. балг. живе́ц ’пульс’, серб.-харв. жи́вац ’нерв’, славен. žívec ’жывая істота; нерв’. Памянш. ад бел. жывец2 ’частка жывога цела’ > ’частка пазногця’ (адкуль ’артэрыя, біццё яе’) і жывец1 ’жывая рыбка’ < ’жывая істота’ (адкуль ’сперматазоід’) утворана з дапамогай суфікса *‑ikъ ад асновы *živьk‑ (> *živьcь па бадуэнаўскай палаталізацыі), відаць, яшчэ ў прасл. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

szarpanina

ж.

1. тузанне, шморганне, торганне;

2. клопаты; турботы; пакуты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тармашы́ць ’тузаць, трасці’ (Гарэц.), тармашы́ць ’тс’ (Бяльк.), сюды ж тармашэ́нне ’тузанне, торганне’ (ТСБМ). Параўн. рус. тормоши́ть ’тузаць, трасці’. Фанетычна змененае тармасіць (гл.) па аналогіі да формы 1‑й ас. адз. л. тармашу, польск. tormoszę і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тарга ’рэзкае скарачэнне мышц’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’канвульсія, сударга, эпілепсія’ (Ласт.), су́торга ’тс’ (ТС), суторга ’цік?’: на абодвух ачох суторга скачэ (Полымя, 2001, 3, 253), су́таргіторганне, спазмы’ (Некр. і Байк., Ласт.), су́тарж ’сударга’ (Ласт.). Вытворныя з су- ад торгаць (гл.), параўн. сударга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дёрганье

1. (за что-л.) ту́занне, -ння ср., шмо́рганне, -ння ср., то́рганне, -ння ср.;

2. (выдёргивание) вырыва́нне, -ння ср.;

3. перен. (беспокойство) ту́занне, -ння ср.; назаля́нне, -ння ср., дакуча́нне, -ння ср.;

4. (судорожные, нервные подёргивания) ту́занне, -ння ср., ку́рчанне, -ння ср.; то́рганне, -ння ср.; см. дёргать 4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)