таўсты́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. таўсты́ таўста́я таўсто́е таўсты́я
Р. таўсто́га таўсто́й
таўсто́е
таўсто́га таўсты́х
Д. таўсто́му таўсто́й таўсто́му таўсты́м
В. таўсты́ (неадуш.)
таўсто́га (адуш.)
таўсту́ю таўсто́е таўсты́я (неадуш.)
таўсты́х (адуш.)
Т. таўсты́м таўсто́й
таўсто́ю
таўсты́м таўсты́мі
М. таўсты́м таўсто́й таўсты́м таўсты́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Таўсты́ ’тоўсты’ (докш., Янк. Мат.; Касп., Сл. ПЗБ), ’вялікі’ (Жд. 1). Гл. то́ўсты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

portly

[ˈpɔrtli]

adj.

1) то́ўсты, таўсты́, мажны́, дзябёлы

2) ста́ністы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pursy

[ˈpɜ:rsi]

adj.

1) з зады́шкай, з ды́хавіцай

2) гру́зны, таўсты́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

blubbery

[ˈblʌbəri]

adj.

1) таўсты́, адтапы́раны

blubbery lips — адтапы́раныя ву́сны

2) тлу́сты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Таўшчыня́ ’велічыня папярочнага сячэння прадмета’; ’паўната, сытасць’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таўшчына́ ’тоўстасць’ (Растарг.), таўсціня́ ’тс’ (в.-дзв., лаг., віл., малады, Сл. ПЗБ; Варл.; ашм., Стан.; мёрск., Нар. словатв.), товшчына́ ’тс’ (Вруб.), тоўшчына́ ’тс’, ’таўстуха’ (ТС). Варыянтнасць фіналі слова, магчыма, звязана з адрозненнем зыходнай формы прыметніка таўсты́ і то́ўсты, гл. Параўн. таніня і таніна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fleshly

[ˈfleʃli]

adj.

1) цяле́сны

2) фізы́чны; юрлі́вы

3) дача́сны; сьмяро́тны; чалаве́чы

4) сьве́цкі

5) Obsol. сы́ты, таўсты́, то́ўсты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

То́ўсты ’значны па аб’ёму, вялікі ў папярочным сячэнні’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Байк. і Некр., Сцяшк., ТС, Ян., Сл. ПЗБ), то́ўсты і таўсты́ ’поўны’, ’сыты’, ’тлусты’, ’мясісты, мускулісты, вялікі паводле памераў’ (Сл. ПЗБ, Растарг.), то́ўсты ’вялікі, мясісты, пухлы’ (ТСБМ), ’поўны, дзябёлы’ (Нас., Ласт.), ’грубы (пра палатно)’ (Мат. Гом.), ’нізкі, густы (голас, гук)’ (ТСБМ, ТС, Мат. Гом.), то́ўсты палец ’вялікі палец’ (капыл., Сл. ПЗБ), то́ўстыя кру́пы ’панцак, буйныя ячныя крупы’ (круп., Сл. ПЗБ, ЛА, 4, Жд., 1, Янк. 1, Ян., Скарбы), таўсты́ ’поўны, дзябёлы’: таўсты як бочка (Федар. 4, Сержп. Прык.), то́віст ’тс’ (Нас.), то́ўста(я), то́вста, таўста́я ’поўная, дзябёлая’, ’цяжарная’ (Сл. ПЗБ, Барад., Янк. 1; ст.-дар., Ск. нар. мовы; Сержп. Прымхі; слуц., Нар. словатв.; Мат. Маг. 2; ТС, Бяльк., Сцяшк., Юрч., Арх. Вяр., Мат. Гом.; навагр., З нар. сл.; мёрск., Нар. сл.). Укр. то́встий, рус. то́лстый, толсто́й, толст, стараж.-рус. тълстъ, ц.-слав. тлъстъ; польск. tłusty, палаб. tåu̯ste, н.-луж. tłusty, в.-луж. tołsty, чэш. tlustý, славац. tlstý, славен. tọ̑lst, харв. tȗst, серб. ту̏ст, балг. тлъст ’тоўсты’. Прасл. *tъl̥stъ ’тоўсты’ (Фасмер, 4, 74) ці *tl̥stъ < і.-е. *tŭlz‑to ’набрынялы, аб’ёмны’ (Борысь, 636), роднаснае літ. tułžti ’набухаць; набрыняць ад вільгаці’, лат. tùlzt ’тс’, tùlzums ’пухліна’. Сной₂ (771) выводзіць прасл. *tъlstъ з і.-е. асновы *teu̯h2 ’пухнуць, набрыняць, павялічвацца’, да якой далучыўся суфікс *‑l‑ (гэты ж суфікс у прасл. *tъlpa̋ ’маса’, *tylъ ’карак’). Калі гэта так, то прасл. *tъlstъ паходзіць з і.-е. *tulh2g̑ʼ​(h)‑to‑ ’раздуты, распухлы’, параўн. і Фасмер, 4, 74; Чарных, 2, 249; Брукнер, 572; Махэк₂, 646; Скок, 3, 528; ЕСУМ, 5, 589. Існуе, паводле Сноя₂ (772), іншая магчымасць утварэння: другая частка прасл. лексемы ‑stъ узыходзіць да і.-е. *stah2 ’ступіць, стаць’, тады *tъlstъ — з і.-е. *tulh2‑sth2ó‑ ’той, які стаў набрынялым, ацёклым’. Сюды ж то́ўшчык ’камель дрэва’ (ТС), параўн. тончык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тоўсты; таўсты (абл.) □ у абхват, у некалькі абхватаў, як калода

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

stubby

[ˈstʌbi]

adj.

1) прыса́дзісты; каржакава́ты (пра чалаве́ка); каро́ткі й таўсты́

2) шчаці́ністы, са шчаці́най

a stubby beard — шчаці́ністая барада́

3) іржы́сты; пні́сты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)