Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
НЕ́СЦЕРАЎ (Іван Фірсавіч) (7.7.1904, в.Таўкачы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.12.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1924 на камсам. рабоце ў Таўкачах. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, 2-м і 3-м Укр. франтах. Нам. камандзіра батальёна па палітчастцы капітан Н. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Дуная на тэр. Венгрыі. Да 1962 на сав. і парт. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНО́ВІЧ (Васіль Васілевіч) (н. 2.2.1945, г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл.),
бел. танцоўшчык, балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1989). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1974). Удасканальваў майстэрства ў І.Майсеева. З 1963 танцоўшчык, у 1982—95 гал. балетмайстар Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь. Глыбокае веданне бел.танц. фальклору і беражлівае стаўленне да яго ўвасоблены ў лепшых пастаноўках Варановіча («Мяцеліца», «Полька з прысюдамі», «Таўкачы», «Вялікі купальскі карагод», «Руская субацея», «Украінская сюіта»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Стрымбу́ль ‘цыбур’ (Сцяшк. Сл.; шчуч., З нар. сл.), ‘кветаноснае сцябло’, ‘сцябло’, ‘стрыжань пяра’ (шчуч., ваўк., дзятл., ігн., Сл. ПЗБ), стры́мбуль ‘худы, высокі, нязграбны чалавек’ (Федар. 4); сюды ж стрымбу́лік ‘кветка “таўкачы”’ (Сцяшк. Сл.), стрымбе́льнік ‘баркун, Melilotus officinalis (L.)’ (Ласт.). Паводле Сл. ПЗБ (4, 607), з літ.strim̃bas ‘тс’, параўн. таксама літ.stramblỹs ‘сцябло’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73, 132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАЎЛІ́ШЫН (Юрый Васілевіч) (н. 23.2.1956, г.п. Валавец Закарпацкай вобл., Украіна),
бел. танцоўшчык, балетмайстар. Засл. арт. Беларусі (1995). Скончыў культасветвучылішча ў г. Хуст Закарпацкай вобл. (1974). Працаваў на Украіне: у 1974—77 у Закарпацкім нар. хоры, у ансамблі Закарпацкай ваен. акругі, у 1978 саліст балета Укр.нар. хору імя Р.Вяроўкі. У 1977 у Дзярж. ансамблі танца Беларусі, ансамблі «Харошкі». З 1979 у Дзярж.акад.нар. хоры Рэсп. Беларусь імя Г.Цітовіча, з 1996 балетмайстар. Выканаў сольныя партыі танцаў «Лявоніха», «Вілейскія кавалеры», «Дзяўчына з Палесся», «Таўкачы», «Прысюды», вак.-харэагр. кампазіцыі «На зямлі беларускай». Творчая манера адметная віртуознасцю, вытанчанай пластычнасцю, высокай культурай выканання, шырокім выкарыстаннем складаных танц. элементаў. Паставіў вакальна-харэаграфічную кампазіцыю «Жніўная» (1999).