Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тарцо́ўкаж., в разн. знач. торцо́вка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тарцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.
1.Спец.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. тарцаваць.
2. Тарцовачны станок.
3. Малярная шчотка з доўгім шчаціннем.
4.Разм. Тарцовая маставая.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што (спец.).
1. Адпілоўваць канцы бярвення, брусоў і пад., апрацоўваць тарцы.
2. Засцілаць тарцамі (у 2 знач.).
|| зак.затарцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны (да 2 знач.).
|| наз.тарцо́ўка, -і, ДМ -цо́ўцы, ж.ітарцава́нне, -я, н.
|| прым.тарцо́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
торцо́вкатарцо́ўка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАЛЯ́РНЫЯ РАБО́ТЫ,
пакрыццё паверхняў будынкаў, збудаванняў і вырабаў ахоўнымі, дэкаратыўнымі або інш. фарбавальнымі саставамі; разнавіднасць аддзелачных работ. Уключаюць ачыстку паверхні, нанясенне грунтавога саставу, падмазку няроўных месцаў і суцэльную шпаклёўку, шліфаванне паверхні, афарбоўку.
Ачыстку паверхні робяць пескаструменнымі апаратамі, мех. шчоткамі і шарошкамі, ручнымі інструментамі; шпаклёўку — механізаванымі шпатэлямі і пнеўматычнымі агрэгатамі, што распыляюць шпаклёвачныя саставы, якія падрыхтоўваюць у выглядзе канцэнтратаў, што разбаўляюцца на месцы работ разбаўляльнікамі да патрэбнай кансістэнцыі (гл.Лакафарбавыя матэрыялы). Пры М.р. на буд. аб’ектах выкарыстоўваюць рыштаванні і падмосткі, падвесныя люлькі, для засцярогі — ахоўныя акуляры і рэспіратары.
І.І.Леановіч.
Інструменты і прыстасаванні для малярных работ: 1—6 — пэндзлі (пабелачны, маклавіца, ручнік, флейц, філянговы, тарцоўка); 7 — футравы валік; 8 — здвоены валік для афарбоўкі труб; 9 — ванначка з сеткай; 10 — шпатэль.