тарха́н

‘зямля і маёмасць феадалаў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тарха́н тарха́ны
Р. тарха́на тарха́наў
Д. тарха́ну тарха́нам
В. тарха́н тарха́ны
Т. тарха́нам тарха́намі
М. тарха́не тарха́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

тарха́н

‘дробны гандляр; феадал у цюркскіх народаў’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тарха́н тарха́ны
Р. тарха́на тарха́наў
Д. тарха́ну тарха́нам
В. тарха́на тарха́наў
Т. тарха́нам тарха́намі
М. тарха́не тарха́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

тарха́н м., в разн. знач. тарха́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тарха́н уст., в разн. знач. тарха́н, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тархан

т. 15, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тарха́н, ‑а, м.

1. Гіст. Феадал у цюркскіх народаў у сярэднія вякі.

2. Зямля і маёмасць феадалаў Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Казанскага, Астраханскага, Крымскага ханстваў, вызвалення ад дзяржаўных падаткаў.

3. Уст. Дробны гандляр, скупшчык, які ездзіў па вёсках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарака́н ’насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі’, ’смярдзючы чорны жук’ (Ласт.), ’падобны на прусака, але чорны’ (Некр. і Байк., Арх. Вяр., Сержп. Прымхі, Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТСБМ, Касп.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), ’прусак, рыжы таракан’ (валож., Жыв. св.), тарако́н ’прусак’ (ігн., Сл. ПЗБ), тараґан ’тс’ (лях., Янк. Мат.), тарака́н ’тс’ (Нас.), ст.-бел. таракан ’тс’ (1640 г., КГС). З рус. тарака́н ’тс’, у якой вядома з XVI ст., запазычанне з цюркскіх моў, відаць, з тат. тарака́н (taraḳan), звязваюць таксама са ст.-рус. то́рхан, та́рхан (ганаровы тытул), што са ст.-цюрк. таркан (гл. Дабрадомаў, Бел. лекс., 43; Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 518; Чарных, 2, 228; Орлась, RS, 32, 1, 31–37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)