Таро́к ’звязка плыта’ (Мат. Гом.), ’адзін рад змацаваных бярвенняў у плыце’ (кіраў., Нар. сл.), ’звязка для сплаву плытоў тарцом уперад’ (Дэмб. 2), ’тарэц (канец бярвенняў у плыце)’ (віц., Нар. сл.), ’кладка праз рэчку з бярвенняў’ (Бяльк.). Укр.дыял.то́рок ’невялічкі плыт’, рус.дыял.то́рок ’тс’. Гл. тар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Taróck
n, m -s, -s карт.таро́к (гульня)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
То́рак (то́рок) ’праход’, ’троп звера’ (ТС), сюды ж торокова́ць ’снаваць, рабіць праходы (пра звера)’ і, магчыма, торокова́цца ’такаваць (пра цецерукоў)’ (ТС). Дэмінатыўнае ўтварэнне з суф. *‑ъkъ ад тор1 (гл.). Няясныя адносіны да таро́к ’кладка з калодаў праз рэчку’ (гл.), што бліжэй да тар, та́ра ’плыток для пераезду’ (ТС), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тар ’паром’ (Байк. і Некр.), ’паром, транспартны плыт з бярвення’ (Нас.): спрадвеку карысталіся тарам праз Дзьвіну (Полымя, 1998, 1), та́ра ’плыток для пераезду’, торо́к ’невялікі плыт для перапраўкі праз возера, праз ваду ў паводку’ (ТС), ’плыт з 4–5 бярвенняў’ (лельч., Жыв. НС), ’від плыта для сплаўкі лесу: на два доўгія бервяны ўкладваюць упоперак кароткія бярвёны і замацоўваюць іх’ (Маслен.), таро́к ’кладка праз рэчку з бярвенняў’: зьвізалі тарок (Бяльк.), ’звязка плыта’: лесу таркі вяжуць (Мат. Гом.), ’адзін рад змацаваных бярвенняў у плыце’ (кіраў., Нар. сл.). Параўн. укр., рус.то́рок ’невялікі плыт’, старое рус.тара ’тс’ (Нас.). Няясна; семантыка слоў сведчыць на карысць сувязі з тара́к, таро́кі ’матуз, шнур’ (гл.) і адсюль ’звязаныя, злучаныя разам бярвенні’. Суадносяць таксама з тор ’дарога, каляіна, след’ (гл.) са зменай значэння (Фасмер, 4, 84; ЕСУМ, 5, 606); гэта дае падставы для рэканструкцыі прасл.*tarъ ад прасл.*toriti ’пракладаць, праводзіць дарогу’ (гл. тарыць), што ўрэшце да *terti (гл. церці), гл. Варбат, Морфон., 40 і наст.; параўн. таксама каш.tar ’пратораная дарога’ (SEK, 5, 132–133). Здзіўляе семантычная блізкасць да разглядаемых слоў роднасных ст.-інд.tárati ’перапраўляць, пераадольваць, падганяць’, авест.tar‑ ’пераадольваць’, ст.-перс.vi‑tar‑ ’перапраўляцца’ (Варбат, Этимология–1982, 27).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Такро́к ’летась’ (навагр., Жыв. сл.; Нар. словатв., Скарбы; карэліц., Янк. Мат.; Сцяшк.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; вілен., гродз., ЛА, 2), такрі́к ’тс’ (брэсц., ЛА, 2), такру́к ’летась’ (лях., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ст.-бел.такрок ’у мінулым годзе’ (1579 г.), такрочны ’леташні’, сюды ж такро́чны ’леташні, мінулагодні’ (Скарбы, Сцяшк.), такро́чны, такро́чні, такро́шні ’мінулагодні’ (Сл. ПЗБ), такро́шні гот ’летась’ (навагр., ЛА, 2), такрі́чнэ лі́то ’тс’ (кам., ЛА, 2), такро́чні цялю́к ’цяля-перазімак’ (воран., ЛА, 1). Запазычана з польск.tak rok ’год таму, летась’, tak roczny ’мінулагодні, леташні’, навагодняе пажаданне na tak rok! ’каб так за год дачакацца’ (Варш. сл.), у спалучэнні з іншымі назоўнікамі: tak miesiąc ’месяц таму’, параўн. таксама чэш.мар.tak rok ’год таму’. Гл. так, рок1, параўн. тарок (гл.). Пацюпа (Станкевіч, Язык, 1164) на падставе выразу тот рок (Баркулабаўскі летапіс) лічыць самастойным утварэннем, што сумніўна. Параўн., аднак, такро́к ’штогод’: то ж ён такрок прыезджаў к матцы (Мат. Гом.), калі гэта не памылковая семантызацыя, то яго можна разглядаць як незалежнае ўтварэнне ці другаснае пераасэнсаванне запазычання.