та́нкерны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. та́нкерны та́нкерная та́нкернае та́нкерныя
Р. та́нкернага та́нкернай
та́нкернае
та́нкернага та́нкерных
Д. та́нкернаму та́нкернай та́нкернаму та́нкерным
В. та́нкерны (неадуш.)
та́нкернага (адуш.)
та́нкерную та́нкернае та́нкерныя (неадуш.)
та́нкерных (адуш.)
Т. та́нкерным та́нкернай
та́нкернаю
та́нкерным та́нкернымі
М. та́нкерным та́нкернай та́нкерным та́нкерных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

та́нкерны мор. та́нкерный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́нкерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да танкера; з’яўляецца танкерам. Танкернае судна. // Які складаецца з танкераў. Танкерны флот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́нкер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Судна для перавозкі вадкіх грузаў у танках².

|| прым. та́нкерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́нкерный та́нкерны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«ПЕТРО́БРАЗ»

(Petróbraz),

дзяржаўная нафтагазавая і нафтахім. кампанія Бразіліі. Праводзіць геолага-разведачныя работы, здабычу, перапрацоўку і збыт нафты і газу ўнутры краіны, а таксама знешнегандлёвыя аперацыі з гэтымі таварамі. Засн. ў 1954. Мае 87 даччыных і асацыіраваных кампаній, 11 нафтаперапр. з-даў, сетку нафтаправодаў, нафтасховішчы і танкерны флот. Вядзе пошукі на нафту ў Лівіі, Конга, Індыі, Іране, Анголе і інш. Аб’ём продажу 14,8 млрд. дол. ЗША, чысты прыбытак 765 млн. дол., занята 67 тыс. чал. (канец 1980-х г.).

т. 12, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«РО́ЯЛ ДАТЧ-ШЭЛ ГРУП»

(Royal Dutch-Shell Group),

англа-нідэрландская нафтавая кампанія, адна з найбуйнейшых транснацыянальных нафтавых карпарацый, уваходзіць у Міжнар. нафтавы картэль. Засн. ў 1907 у выніку аб’яднання нідэрл. кампаніі «Роял датч петролеум компані» (1890) і англ. кампаніі «Шэл транспарт энд трэйдынг компані» (1897). Займаецца разведкай і здабычай нафты, газу, вугалю, руд каляровых металаў, перапрацоўкай нафты, вытв-сцю нафта-хім. і хім. прадуктаў. Мае ўласны танкерны флот, 69 нафтаперапрац. з-даў, буйныя нафтахім. камбінаты, 27 н.-д. цэнтраў. Аб’ядноўвае больш за 900 даччыных фірм у 100 краінах свету.

т. 13, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)