такі́-сякі́

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. такі́-сякі́ така́я-сяка́я тако́е-сяко́е такі́я-сякі́я
Р. тако́га-сяко́га тако́й-сяко́й
тако́е-сяко́е
тако́га-сяко́га такі́х-сякі́х
Д. тако́му-сяко́му тако́й-сяко́й тако́му-сяко́му такі́м-сякі́м
В. тако́га-сяко́га (адуш.)
такі́-сякі́ (неадуш.)
таку́ю-сяку́ю тако́е-сяко́е такі́х-сякі́х
такі́я-сякі́я
Т. такі́м-сякі́м тако́й-сяко́й
тако́ю-сяко́ю
такі́м-сякі́м такі́мі-сякі́мі
М. такі́м-сякі́м тако́й-сяко́й такі́м-сякі́м такі́х-сякі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

такі́-сякі́, така́я-сяка́я, тако́е-сяко́е, займ. азнач. (разм.).

Ужыв. як жартоўнае ацэначнае слова ў знач.: нягодны, нікчэмны, нядобры.

Ах, ты, т.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

такі́-сякі́ мест., разг. тако́й-сяко́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

такі́-сякі́, такая-сякая, такое-сякое, займ. азначальны.

Разм. Выкарыстоўваецца як жартоўна-ацэначнае слова ў значэнні: невысокай якасці, нягодны, нядобры, нікчэмны. [Браты:] — Ах ты, дурань такі-сякі! Што табе [Іван], работы дома няма? Якімовіч. // Некаторы. Такія-сякія задумы. □ Былі ў яго [капітана] яшчэ такія-сякія меркаванні, як лепш дазнацца, вораг лётчык ці не, але аб гэтым ён пакуль што нікому не прагаварыўся. Ваданосаў. // Нейкі, канкрэтна не акрэслены. [Мураўскі] меў такую-сякую адукацыю, атрыманую ўжо ў Расіі, добра валодаў рускай мовай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

такі́-сякі́ nicht von hher Qualität; nbrauchbar

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Такі́-сякі́ ’нядобры, нікчэмны; некаторы’; ’нейкі’ (ТСБМ, Нас.), такі́‑гэткі (пра чалавека з заганамі) (Варл.). Гл. такі, сякі, гэты, перанос ’такі’ > ’дрэнны’ грунтуецца на эўфемізацыі, параўн. балг. такъ́втакі’ і ’дрэннай якасці’, серб. та̏кши ’горшы’, параўн. Огледна св., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сякі́-такі́

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сякі́-такі́ сяка́я-така́я сяко́е-тако́е сякі́я-такі́я
Р. сяко́га-тако́га сяко́й-тако́й
сяко́е-тако́е
сяко́га-тако́га сякі́х-такі́х
Д. сяко́му-тако́му сяко́й-тако́й сяко́му-тако́му сякі́м-такі́м
В. сяко́га-тако́га (адуш.)
сякі́-такі́ (неадуш.)
сяку́ю-таку́ю сяко́е-тако́е сякі́х-такі́х
сякі́я-такі́я
Т. сякі́м-такі́м сяко́й-тако́й
сяко́ю-тако́ю
сякі́м-такі́м сякі́мі-такі́мі
М. сякі́м-такі́м сяко́й-тако́й сякі́м-такі́м сякі́х-такі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сякі́-такі́, сяка́я-така́я, сяко́е-тако́е, займ. неазнач. (разм.).

Нязначны, некаторы.

Трэба навесці сякі-такі парадак.

Ёсць сякія-такія заўвагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́е-како́й мест. сякі́-такі́, такі́-сякі́; см. како́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тако́й-сяко́й разг. такі́-сякі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)