такі-сякі, такая-сякая, такое-сякое, займ. азначальны.
Разм. Выкарыстоўваецца як жартоўна-ацэначнае слова ў значэнні: невысокай якасці, нягодны, нядобры, нікчэмны. [Браты:] — Ах ты, дурань такі-сякі! Што табе [Іван], работы дома няма? Якімовіч. // Некаторы. Такія-сякія задумы. ▪ Былі ў яго [капітана] яшчэ такія-сякія меркаванні, як лепш дазнацца, вораг лётчык ці не, але аб гэтым ён пакуль што нікому не прагаварыўся. Ваданосаў. // Нейкі, канкрэтна не акрэслены. [Мураўскі] меў такую-сякую адукацыю, атрыманую ўжо ў Расіі, добра валодаў рускай мовай. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)