Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
такава́цьнесов. токова́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
такава́ць, ‑куе; незак.
Рабіць своеасаблівыя рухі і спяваць, падклікаючы самку ў перыяд спарвання (пра самцоў некаторых птушак). Зухавата, весела такуе [цецярук], Выпінае грудку напаказ.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
такава́цьбіял. bálzen vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Такава́ць ’падклікаць спевам і рухамі самку ў перыяд спарвання (пра глушца і цецерука)’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.; віц., Яшк. Мясц.), токова́ць ’тс’ (ТС). Укр.токува́ти, рус.токова́ть, польск.tokować ’тс’ (з XVIII ст.), каш.tokowac ’праяўляць жаданне супакоіць праявы хцівасці (пра суку)’, в.-луж.tokać (з чэшскай мовы: Шустар-Шэўц, 1512), чэш.tokat ’прывабліваць самку (пра цецерукоў)’, старое tokovati, славац.tokať ’тс’. Выводзіцца паходжанне слова ад гукаў, якія самцы ўтвараюць падчас любоўнай узбуджанасці (Міклашыч, 358; гл. таксама Махэк₂, 646; Рэйзак, 665); гукі самца-глушца параўноўваюць са шчоўканнем пазногця аб няпоўны пачак запалак (Федз.–Доўб., 37–38, 44). Параўн. акрамя чэшскіх і славацкіх дзеясловаў рус.пск.то́кать ’тукаць, стукаць, пастукваць’, таксама ’(пра цецерукоў) такаваць’, укр.то́кот ’сэрцабіццё’, токота́ти, токоті́ти ’мерна і часта стукаць’ і н.-луж. пераноснае tokotaś, tokontaś ’увесь час спатыкацца, хістацца’. Словаўтварэнне, як у кукаваць (гл.); адносіны да ток5 ’такаванка, такавішча (птушак)’ (гл.), з якога выводзілі дзеяслоў Брандт (РФВ, 25, 29–30) і Брукнер (573), застаюцца нявысветленымі. Гл. таксама Борысь, 637.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
токова́тьнесов.такава́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адтакава́ць, ‑куе; зак.
Кончыць такаваць. Цецерукі адтакавалі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затакава́ць, ‑куе; зак.
Пачаць такаваць (пра цецерука, глушца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tokować
незак.такаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)