Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
тае́мны, -ая, -ае.
1. Схаваны, невядомы, непрыкметны для іншых.
2. Загадкавы, невядомы, акружаны тайнай.
3. У якім схавана тайна.
|| наз.тае́мнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тае́мны
1. (скрытый, неизвестный, незаметный для других) та́йный;
~нае жада́нне — та́йное жела́ние;
2. (загадочно-непонятный) таи́нственный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тае́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Скрыты, невядомы, непрыкметны для іншых. Таемнае жаданне. □ А цёплымі вечарамі ля Ручайкі [назва рэчкі] шмат таемных мясцін для закаханых.Марціновіч.
2. Загадкавы, невядомы, акружаны тайнаю. Ніяк не мог зразумець .. [Міколка], што гэта за такая таемная асоба, якой баяцца людзі, якой баіцца маці.Лынькоў.
3. Які сведчыць пра наяўнасць якой‑н. тайны. На твары .. [Кастуся] ляжаў таемны выраз вялікага змоўшчыка.Чорны.Сяргей паслухаўся гэтага таемнага голасу, азірнуўся. Тое, што ён убачыў, яго вельмі здзівіла. На просецы мільгалі агеньчыкі: адзін, другі, трэці...Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тае́мны ’тайны, скрыты, невядомы; непрыкметны; загадкавы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Стан.), таёмный ’тс’ (Бяльк.), ст.-бел.таемный ’тс’ (КГС), таёмный ’тс’ (XV ст., Карскі 2-3, 233). Укр.тає́мний ’таемны’, польск.tajemny ’таемны, сакрэтны; невядомы’, чэш.tajemný ’тс’, славац.tajomný ’таемны, сакрэтны’. Паводле Карскага (Труды, 314), з польск.tajemny ’тс’, якое Атрэмбскі (SOc, 19, 455–456) лічыў вынікам кантамінацыі старога дзеепрыметніка *tajemъ (гл. таім) і прыметніка *tajьnъ (гл. тайны) і агульнай заходнеславянскай інавацыяй. Гл. таксама Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
таи́нственный таямні́чы, тае́мны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)