сіраце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца сіратой.

|| зак. асіраце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіраце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сіраце́ю сіраце́ем
2-я ас. сіраце́еш сіраце́еце
3-я ас. сіраце́е сіраце́юць
Прошлы час
м. сіраце́ў сіраце́лі
ж. сіраце́ла
н. сіраце́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час сіраце́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сіраце́ць несов., прям., перен. сироте́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіраце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца сіратой, траціць сваіх бацькоў; быць сіратой. І вось — Алеся сірацее. Таўбін.

2. перан. Жыць гаротна, цяжка, быць пазбаўленым сувязі з блізкімі. Самі вы [партызаны] гаротна сірацелі, Каб зямля не ведала сіроцтва. Лось. // Пусцець, трацячы каго‑, што‑н. Сірацее хата без гаспадара. // Быць у адзіноце, мець самотны выгляд. Восень брала сваё. За акном сірацеў маладзенькі клён. Гаўрылкін. Нарэшце Лявон дайшоў да хмызняку, за якім разбягаўся папар, шарэла бязлюдная шаша і сірацеў адзінокі грузавік. Хадановіч. Кволасць і знямога .. адчуваліся ва ўсім: у слабым зіхаценні ўжо халаднаватага марыва, у самотным іржышчы, што млява сірацела на сонцы. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіраце́ць

1. verwisen vi (s), zur Wise wrden;

2. (адчуваць сябе самотным) sich verlssen fühlen; verinsamen vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сироте́ть несов. сіраце́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асіраце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. гл. сірацець.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць адзінокім, неўладкаваным.

3. Апусцець.

Дом без гаспадара асірацеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)