Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зменшыцца ў аб’ёме пад націскам.
Спружына сціснулася.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сабрацца ў адным месцы, стоўпіцца.
Сціснуліся, як селядцы ў бочцы.
3. Сабрацца ў камяк, скурчыцца, сагнуцца.
С. ад нечаканасці.
С. ад страху.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адчуць унутраны цяжар (у горле, грудзях).
Сэрца сціснулася ад жалю.
5. Шчыльна злучыцца (пра губы, пальцы і пад.).
Рукі сціснуліся ў кулакі.
|| незак.сціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз.сціска́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сці́снуццасов.
1. сжа́ться, сти́снуться;
кулакі́ ~нуліся — кулаки́ сжа́лись;
2. (тесно сдвинуться) стесни́ться;
с. каля ўвахо́ду — стесни́ться у вхо́да;
3.перен. (о сердце, груди и т.п.) сжа́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Зменшыцца ў аб’ёме пад ціскам; згусціцца. Спружына сціснулася. Газы пад поршнем сціснуліся.//Разм. Скараціцца. Тэрміны сціснуліся, адпадае рад намечаных намі мерапрыемстваў.Шынклер.
2. Размясціцца шчыльна, сабрацца ў адным месцы, стоўпіцца. Сціснуліся, як селядцы ў бочцы.
3. Звузіцца (аб якой‑н. прасторы). Без таго вузкая стужка шашы нібы зусім сціснулася ў белай акантоўцы прыдарожных слупоў.Асіпенка.
4. Сабрацца ў камяк, скурчыцца; сагнуцца. Вожык так моцна сціснуўся, што ліс ніяк не мог даць яму рады.Ляўданскі.Таня сціснулася на возе ў камяк, падк[у]рчыўшыся і ўгнуўшы галаву.Пташнікаў.[Вася:] — А раз нехта ля куста стаяў, я сціснулася ўся, ляжу і не дыхаю.Быкаў.
5. Шчыльна злучыцца (пра губы, пальцы і пад.). У першую хвіліну .. [Нікіцін] здзівіўся, а потым зазлаваў, што аж рукі сціснуліся ў кулакі.Гурскі.Бушмаравы вочы ў той жа момант зажмурыліся, губы сціснуліся.Чорны.// Зблізіцца, насупіўшыся (пра бровы). [Лена:] — Ты не будзеш гневацца, калі я напішу Мікалаю пісьмо? — У Андрэя, як ад удару, сціснуліся бровы.Скрыган.
6.перан. Адчуць унутраны цяжар (у грудзях, горле). Але Косцік не чуў, што гаварыў Воўка. У грудзях у яго ўсё сціснулася, вочы заслаў нейкі туман.Арабей.// Адчуць боль пад уплывам якога‑н. пачуцця (пра душу, сэрца). У Віці сціснулася сэрца ад жалю і крыўды.Чарнышэвіч.Ганна не апусціла галавы, не разгубілася, а толькі сціснулася душой.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́снуцца
1. sich zusámmenpressen, sich zusámmendrücken; sich zusámmenziehen*, sich zusámmendrängen; sich zusámmenballen (у ком, у кулак); sich zusámmenschrumpfen (скурчыцца); sich zusámmenkrampfen (прасэрца);
2.тэх. sich komprimíeren, sich verdíchten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сти́снутьсясці́снуцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сціска́ццагл.сціснуцца
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сціска́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. сціскаць — сціснуць і сціскацца — сціснуцца; станпаводледзеясл. сціскаць — сціснуць (у 1 знач.) і сціскацца — сціснуцца (у 1, 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zusámmenkrümmen, sich ску́рчыцца; сагну́цца, сці́снуцца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)