сці́пласць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. сці́пласць
Р. сці́пласці
Д. сці́пласці
В. сці́пласць
Т. сці́пласцю
М. сці́пласці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сці́пласць ж. скро́мность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сці́пласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць сціплага. Сапраўдны гераізм сябруе з асабістай сціпласцю героя і ўсведамляецца ім як абавязак. У. Калеснік.

2. Сціплыя паводзіны, сціплы ўклад жыцця. — Сціпласць не псуе чалавека, а дзяўчыну тым больш, — з перакананнем сказаў Раман Дзянісавіч. Хадкевіч. Максім па сціпласці нідзе і слова не прараніў аб сваім партызанстве, аніякай палёгкі ці прывілеі не прасіў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́пласць ж.

1. Beschéidenheit f -; Ánspruchslosigkeit f -;

3. (беднасць) Ärmlichkeit f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сці́плы, -ая, -ае.

1. Стрыманы ў паводзінах, абыходжанні, просты і прыстойны, пазбаўлены ганарыстасці.

С. чалавек.

С. працаўнік.

2. перан. Абмежаваны, нязначны, невялікі, якога ледзь хапае.

Сціплая зарплата.

Сціплыя вынікі працы.

4. Просты, звычайны, без прэтэнзій на раскошу.

Сціплая мэбля.

Сціпла (прысл.) апранацца.

|| наз. сці́пласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паказны́, -а́я, -о́е.

1. Які паказваецца як узор.

Паказныя тавары.

Паказная стральба.

2. Разлічаны на знешняе ўражанне, прытворны.

Паказная сціпласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грані́чны, -ая, -ае.

1. гл. граніца.

2. Максімальны, найвышэйшы, крайні.

Гранічная хуткасць.

Гранічная сціпласць.

|| наз. грані́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

modesty [ˈmɒdəsti] n. сці́пласць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

coyness [ˈkɔɪnəs] n. сарамлі́васць, прытво́рная сці́пласць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

скро́мность в разн. знач. сці́пласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)